Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліс 2017

Банк развіцця плануе пашырыць лінейку крэдытаў для малога і сярэдняга бізнесу ў пачатку 2018 года

13 лістапада, Мінск /Юлія Дылянок - БЕЛТА/. ААТ "Банк развіцця Беларусі" плануе пашырыць лінейку крэдытаў для малога і сярэдняга бізнесу ў пачатку 2018 года. Аб гэтым заявіў сёння старшыня праўлення Банка развіцця Сяргей Румас на адкрыцці VII Міжнароднага форуму прадпрымальніцтва, які праходзіць у рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Плануем у пачатку 2018 года папоўніць лінейку нашых прадуктаў па падтрымцы суб'ектаў малога і сярэдняга бізнесу, і прадпрымальнікі змогуць звярнуцца ў банкі-партнёры за даступнымі доўгатэрміновымі валютнымі крэдытамі", - адзначыў Сяргей Румас.

З пачатку дзеяння праграмы развіцця прадпрымальніцтва Банкам развіцця праз банкі-партнёры прафінансавана 1,3 тыс. праектаў на агульную суму Br360 млн. "Гэта заслуга не толькі Банка развіцця. Гэта рэзультат работы 13 банкаў-партнёраў, якія крэдытуюць непасрэдна бізнес за кошт нашых рэсурсаў. Таксама Банк развіцця пачынае фінансаванне лізінгу, каб зрабіць гэтыя паслугі больш даступнымі для малога і сярэдняга бізнесу", - сказаў ён.

Старшыня праўлення канстатаваў, што рэзультатыўнасць праграмы падтрымкі прадпрымальніцтва дала Банку развіцця магчымасць стаць каналам падтрымкі МСП у Беларусі з боку міжнародных і замежных фінансавых арганізацый. "У 2017 годзе падпісаны пагадненні з Сусветным банкам і Фондам падтрымкі прадпрымальніцтва імя Халіфы. І калі сродкі Сусветнага банка накіраваны на падтрымку шырокага спектра прадпрымальнікаў, то сродкі з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў пойдуць на падтрымку інавацыйных стартапаў па беспрэцэдэнтна нізкім для беларускага рынку кошце", - паведаміў Сяргей Румас.

Сяргей Румас лічыць неабходным ісці па шляху стварэння стартап-нацыі. "У краінах, якія набылі славу стартап-нацый, дзяржава не толькі стварае спрыяльнае асяроддзе і стымулюе інстытуты венчурнага фінансавання, але і сама становіцца інвестарам стартапаў, - сказаў ён. - Беларусь таксама ідзе такім шляхам. Пачаў сваю дзейнасць беларуска-расійскі венчурны фонд. Ёсць намер стварыць фонд венчурных інвестыцый з кітайскім бокам. Лічу, што рэвалюцыйны крок на шляху стартап-нацыі мы зробім тады, калі прызнаем як неад'емнае права кожнага на рызыку, памылку, няўдачу ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Толькі тады будзе шмат стартапаў, шмат удачных стартапаў. У сваю чаргу праекты, якія набіраюць абароты, становяцца цікавымі для банкаў, інвестыцыйных фондаў і буйнога бізнесу".

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праходзіць сёмы раз у Беларусі з 13 па 19 лістапада. Тэма ў бягучым годзе - стартапы. Адкрыў тыдзень VII Міжнародны форум прадпрымальніцтва, прысвечаны тэме "Сінергія. Стартапы і карпарацыі". На форуме абмяркоўваюцца інавацыйныя стратэгіі бізнесу, фінансавыя інструменты для падтрымкі бізнесу і г. д. У праграме тыдня таксама дзіцячы фестываль "Я - будучы прадпрымальнік" і Дзень інвестара, які будзе насычаны лекцыямі і практычнымі майстар-класамі для інвестараў і бізнес-анёлаў.

Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праводзіцца больш як у 160 краінах і дапамагае 20 млн людзей рэалізаваць свой патэнцыял дзякуючы ўдзелу ў 95 тыс. мерапрыемстваў. Беларусь далучылася да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў 2011 годзе і стала 137-й краінай - удзельніцай буйнейшай прадпрымальніцкай ініцыятывы ў свеце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі