Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Aug 2018

Банк развіцця будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў капітале панафрыканскага банка TDB

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў капітале панафрыканскага банка Eastern and Southern African Trade and Development Bank (TDB). Адпаведнае пагадненне падпісана старшынёй праўлення Банка развіцця Сяргеем Румасам і прэзідэнтам Eastern and Southern African Trade and Development Bank Адмасу Тадэсі. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускага банка, паведамляе БЕЛТА.

Банк развіцця Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у штогадовым акцыянерным сходзе кіраўнікоў аднаго з буйнейшых панафрыканскіх банкаў Eastern and Southern African Trade and Development Bank (Банк развіцця і гандлю Афрыкі), які адбыўся ў Кампале (Уганда).

Забеспячэнне захавання інтарэсаў Беларусі ў капітале Eastern and Southern African Trade and Development Bank прадаставіць беларускім экспарцёрам дадатковую магчымасць выхаду на афрыканскія рынкі, у тым ліку з дапамогай экспартнага фінансавання Банкам развіцця паставак беларускай прадукцыі ў афрыканскія краіны.

Як паведамлялася, Банкам развіцця 15 мая 2018 года было падпісана базавае крэдытнае пагадненне на прадастаўленне панафрыканскаму банку крэдытнай лініі ў памеры $70 млн. Праз Eastern and Southern African Trade and Development Bank была замацавана інфраструктура экспартнага фінансавання паставак прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў на рынкі Афрыкі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі