У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Крс 2015

Банк развіцця Беларусі плануе адкрыць праграму фінансавання беларуска-кітайскіх праектаў

10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" (БРРБ) плануе адкрыць праграму фінансавання сумесных беларуска-кітайскіх праектаў з прыцягненнем замежных крэдытных рэсурсаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе БРРБ.

У бліжэйшы час Банк развіцця атрымае магчымасць прадастаўляць ільготныя крэдыты суб'ектам гаспадарання на тэрмін да 15 гадоў. Пры гэтым прадугледжана адтэрміноўка па пагашэнні асноўнага доўгу да 5 гадоў. Цяпер БРРБ прымае заяўкі на фінансаванне сумесных беларуска-кітайскіх праектаў, адзначылі ў прэс-цэнтры.

Праграма будзе накіравана на падтрымку кліентаў прыватнага і дзяржаўнага сектара Беларусі, уключаючы сферу малога і сярэдняга бізнесу. Да разгляду прымаюцца інвестыцыйныя праекты, якія прадугледжваюць пастаўку тавараў, работ, паслуг з КНР.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі