Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Dec 2015

Банк развіцця Беларусі і італьянскі банк Інтэза падпішуць крэдытнае пагадненне на 15 млн еўра

11 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" і АТ "Банк Інтэза" (уваходзіць у італьянскую Групу Інтэза Санпаала) заключаць двухбаковае крэдытнае пагадненне, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Цырымонія падпісання дакумента адбудзецца 14 снежня ў Маскве ў пасольстве Італіі ў Расіі.

Плануецца, што беларускаму боку будзе прадастаўлены крэдыт на суму 15 млн еўра на агульныя мэты, у тым ліку на фінансаванне закупак італьянскіх тавараў і абсталявання.

Чакаецца, што пагадненне падпішуць старшыня праўлення Банка развіцця Беларусі Сяргей Румас і старшыня савета дырэктараў Банка Інтэза Антоніа Фаліка.

ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" - спецыялізаваны фінансавы інстытут урада Беларусі, створаны ў 2011 годзе. Асноўнымі задачамі Банка развіцця з'яўляецца рэалізацыя буйных інвестыцыйных праектаў у рамках дзяржаўных праграм, садзейнічанне развіццю экспарту, а таксама фінансавая падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

АТ "Банк Інтэза" - даччыны банк Групы Інтэза Санпаала (Італія), якая з'яўляецца адной з буйных у еўразоне і абсалютным лідарам рынку банкаўскіх паслуг у Італіі. Банк Інтэза прадастаўляе шырокі спектр банкаўскіх паслуг прадпрыемствам і прыватным асобам у 25 рэгіёнах Расіі ад Калінінграда да Уладзівастока. Асноўныя напрамкі дзейнасці Банка - карпаратыўнае крэдытаванне і крэдытаванне малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі