Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Ліс 2012

Бангладэшская кампанія Square Pharmaceuticals гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве ў Беларусі фармзавода

14 лістапада, Дака /Кар. БЕЛТА/. Бангладэшская кампанія Square Pharmaceuticals гатова ўдзельнічаць у будаўніцтве ў Беларусі фармацэўтычнага завода. Магчымасці рэалізацыі гэтага праекта абмяркоўваліся ў час наведвання гэтай кампаніі прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дасягнута дамоўленасць аб тым,  што яны ў нас паставяць фармацэўтычны завод. Мы запрасілі гэту кампанію ў якасці інвестара і ў якасці экспарцёра лякарстваў у Беларусь, - расказаў прэм'ер-міністр. - У нас добры рынак і можа быць добры бізнес. У прынцыпе рынак лякарстваў - гэта растучы рынак, і ён абяцае быць растучым яшчэ многія гады".

Кіраўнік урада пазітыўна ацаніў узровень вытворчасці лекавых прэпаратаў кампаніі Square Pharmaceuticals. "У мяне скалалася вельмі пазітыўнае меркаванне аб узроўні фармацэўтычнай прамысловасці Бангладэш. А гэты завод - сучаснае еўрапейскае прадпрыемства. Яно сертыфікавана па стандартах GMP, гэта значыць лякарствы могуць прадавацца практычна ва ўсіх краінах свету", - рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі