Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Лют 2023

Багданаў: у Беларусі захоўваецца станоўчы трэнд на запаволенне інфляцыі

Багданаў: у Беларусі захоўваецца станоўчы трэнд на запаволенне інфляцыі
Фота з архiва

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі са жніўня 2022 года захоўваецца станоўчы трэнд на запаволенне інфляцыі, расказаў карэспандэнту БЕЛТА міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў.

У мінулым годзе гадавая інфляцыя (прырост цэн за 12 месяцаў) склала 12,8 працэнта. "Трэба разумець, што палавіна гэтага прыросту (6,1 працэнта) - рост цэн у сакавіку 2022 года. Калі браць тэндэнцыю апошніх месяцаў, без уліку разавага росту цэн за сакавік, то гадавая інфляцыя цяпер знаходзілася б ніжэй за мэту на 2023 год, - растлумачыў Аляксей Багданаў. - У нашай краіне станоўчы трэнд на запаволенне інфляцыі захоўваецца са жніўня мінулага года. У снежні гадавая інфляцыя запаволілася да 12,8 працэнта, а ў студзені 2023 года - да 12 працэнтаў. Па выніках сакавіка гэтага года чакаецца, што інфляцыя выйдзе на адназначны ўзровень".

Для дасягнення пастаўленых перад урадам і Нацыянальным банкам мэт па абмежаванні інфляцыі на ўзроўні 7-8 працэнтаў вызначаны дакладны механізм цэнаўтварэння ад вытворцы, імпарцёра да гандлёвай паліцы, замацаваны пастановай урада нумар 713, адзначыў міністр. "У прыватнасці, устаноўлены кантроль за ростам цэн вытворцаў - дазволена ўзнімаць цэны толькі пры наяўнасці эканамічнага абгрунтавання і па ўзгадненні з вышэйстаячым органам, для імпарцёраў і суб'ектаў гандлю ўстаноўлены гранічныя надбаўкі, МАРГ прадастаўлена права адмяняць прынятыя рашэнні аб росце цэн у выпадку неабгрунтаванага іх павелічэння. Акрамя таго, МАРГ сумесна з ДМК ажыццяўляе кантроль за цэнамі імпарцёраў, якія абавязаны мець іх эканамічнае абгрунтаванне. Дадаткова мы распрацавалі штоквартальныя індыкатыўныя параметры па росце цэн у разрэзе відаў дзейнасці вытворцаў, на якія будуць арыентавацца дзяржорганы пры ўзгадненні павышэння цэн вытворцам", - дадаў кіраўнік МАРГ.

Паводле слоў міністра, плануецца да рэалізацыі сумесная праграма дзеянняў урада і Камітэта дзяржаўнага кантролю па стабілізацыі цэн на 2023 год, якая знаходзіцца на завяршальнай стадыі прыняцця. Акрамя таго, Міністэрства эканомікі рэалізуе комплекс мер, накіраваных на зніжэнне затрат па ўсім ланцужку ад вытворцы да суб'екта гандлю. "Усе гэтыя меры ў сукупнасці дапамогуць выканаць пастаўленую задачу па абмежаванні інфляцыі на ўзроўні не больш як 7-8 працэнтаў. У сваю чаргу КДК, МАРГ, аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам будуць кантраляваць існуючую сітуацыю на спажывецкім рынку", - рэзюмаваў Аляксей Багданаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі