Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

20 Чэр 2014

Бабруйскі завод падпісаў кантракт на пастаўку ў Сербію трактаракамплектаў на 3,5 млн еўра

20 чэрвеня, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў падпісаў кантракт на пастаўку ў Сербію 350 трактаракамплектаў на агульную суму амаль 3,5 млн еўра, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

У Сербію будзе адпраўлена па 150 трактаракамплектаў "Беларус-622" і "Беларус-422", а таксама 50 - "Беларус-320.5". Тэхніку будуць збіраць у горадзе Нові Сад на вытворчай пляцоўцы кампаніі Belarus-Agropanonka, якая з'яўляецца афіцыйным прадстаўніком ААТ "МТЗ" у краінах Балканскага рэгіёна. Ужо адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця зборачнай вытворчасці трактароў малой магутнасці.

Мемарандум аб стварэнні новай зборкі бабруйскай трактарнай тэхнікі ў Еўропе быў падпісаны ў час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Сербскую Рэспубліку, які завяршыўся 12 чэрвеня. "Прымаючы пад увагу цесныя сувязі кампаніі Belarus-Agropanonka са спажыўцамі ў краінах былой Югаславіі, рэалізацыя гэтых дакументаў дасць магчымасць трактарам з бабруйскім лагатыпам не толькі замацавацца ў Сербіі, але і выйсці на рынкі суседніх дзяржаў Балканскага паўвострава", - упэўнены на беларускім прадпрыемстве.

Бабруйскі завод трактарных дэталей і агрэгатаў створаны ў 1945 годзе. Спецыялізуецца на вытворчасці запасных частак да трактароў "Беларус". З 2007 года на прадпрыемстве асвоены выпуск малагабарытных трактароў серыі "Беларус-320". Сёння вытворчая праграма прадпрыемства налічвае 11 асноўных мадэлей трактароў і камунальнай тэхнікі на іх базе магутнасцю ад 30 да 62 к.с.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі