Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

30 Jan 2019

Азербайджан зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва сваіх тэхнапаркаў з "Вялікім каменем"

Азербайджан зацікаўлены ў пашырэнні супрацоўніцтва сваіх тэхнапаркаў з

30 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Азербайджан зацікаўлены ва ўмацаванні інвестыцыйнага супрацоўніцтва і пашырэнні дзелавых сувязей, у тым ліку паміж тэхнапаркамі. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты беларускага парламента.

Бакі пацвердзілі намеры актыўна развіваць усебаковае супрацоўніцтва. Пасол пагадзіўся з меркаваннем спікера аб тым, што сумесных кампаній можа быць больш. "Лаціф Гандзілаў прапанаваў прапрацаваць магчымасць падпісання дакументаў аб супрацоўніцтве паміж вядомымі тэхнапаркамі Азербайджана і Кітайска-Беларускім індустрыяльным паркам "Вялікі камень", - расказалі ў прэс-службе.

Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на дадатную дынаміку ўзаемадзеяння дзвюх краін па многіх напрамках. Умацаванню партнёрства садзейнічаюць цёплыя і даверныя адносіны паміж кіраўнікамі дзяржаў. "У Азербайджане створаны сумесныя вытворчасці, якія будуць працаваць не толькі на ўнутраны рынак краіны, але і суседнія дзяржавы", - адзначыў старшыня Савета Рэспублікі. Беларусь у сваю чаргу стварае камфортныя ўмовы для работы азербайджанскага бізнесу, ёсць паспяховыя прыклады рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

У час сустрэчы абмяркоўваліся таксама планы па сумесным выпуску электробусаў у горадзе Гянджа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі