Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

2 Чэр 2021

Азербайджан вывучае беларускі вопыт у галіне будаўніцтва аграгарадкоў

Азербайджан вывучае беларускі вопыт у галіне будаўніцтва аграгарадкоў
Фота з архiва

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азербайджан вывучае беларускі вопыт у галіне будаўніцтва аграгарадкоў. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Іван Крупко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Азербайджан - наш стратэгічны партнёр. У 2020 годзе тавараабарот сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання паміж рашымі краінамі дасягнуў $35 млн і павялічыўся на 5,3 працэнта ў параўнанні з 2019 годам. У тым ліку беларускі экспарт у 2020 годзе склаў $30,4 млн (або 110,7 працэнта). У студзені-сакавіку 2021 года пастаўкі ў Азербайджан склалі $8,1 млн (106 працэнтаў). У гэтай краіне запатрабаваны нашы малочныя і мясныя прадукты", - расказаў Іван Крупко. Беларусь таксама пастаўляе ў Азербайджан кандытарскія вырабы, а імпартуе пераважна агароднінныя і бахчавыя культуры, ягады і фрукты.

Вядучыя беларускія прадпрыемствы - экспарцёры ў Азербайджан - "Белавежскія сыры", Лунінецкі малочны завод, "Малочны свет", Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, Калінкавіцкі малочны камбінат, Лідскі малочнакансервавы камбінат, Мінскі малочны завод нумар 1.

"Мы абмяркоўвалі з калегамі і бізнесам, якія яшчэ агульныя падыходы можам знайсці. Развіццё племянной жывёлагадоўлі (пастаўкі жывёлы, селекцыйна-племянная работа, ідэнтыфікацыя жывёл), будаўніцтва ферм і аграгарадкоў - перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння", - адзначыў міністр.

Учора Іван Крупко правёў рабочую сустрэчу з міністрам сельскай гаспадаркі Азербайджана Інамам Керымавым і старшынёй агенцтва па харчовай бяспецы Азербайджана Гашгарам Тахмазлі. Таксама азербайджанская дэлегацыя наведала выстаўку "Белагра". Сёння яны пабывалі ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці ў СВК "Агракамбінат Сноў", дзе азнаёміліся з будаўніцтвам аб'ектаў сацыякультурнай сферы ў аграгарадках.

У СВК "Агракамбінат Сноў" з 2006 года функцыянуе аграгарадок у цэнтральнай вёсцы Сноў з развітой інфраструктурай. Тут працуюць лазнева-пральны камбінат, дом быту, Сноўскі цэнтр культуры і адпачынку, школа мастацтваў, стадыён з трыбунамі на 500 месцаў, гасцініца, кафэ, басейн, амбулаторыя, сетка магазінаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі