Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

12 Крс 2021

Аўстрыйская кампанія зацікавілася новай распрацоўкай ММЗ

Аўстрыйская кампанія зацікавілася новай распрацоўкай ММЗ
Фота ММЗ

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аўстрыйская кампанія зацікавілася новай распрацоўкай Мінскага маторнага завода - рухавіком MMZ-4DTI, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ААТ "ККХ "ММЗ".

"Малалітражная мінская "чацвёрка" зацікавіла замежных спажыўцоў. Аўстрыйская кампанія - вытворца камунальнай тэхнікі - праз расійскага партнёра прапанавала ўстанавіць рухавік MMZ-4DTI замест італьянскага на вакуумную падмятальную машыну ўласнай вытворчасці. Рэалізацыя названай тэхнікі плануецца на рынку Расійскай Федэрацыі", - расказалі ў прэс-службе.

Машына дастаўлена на ММЗ і ўстаноўлена ў эксперыментальным цэху, дзе вядуцца работы па адаптацыі рухавіка. Яе асаблівасці - мноства электронных сістэм і наяўнасць гідраўлічнай сістэмы, што прад'яўляе дадатковыя патрабаванні да матора. "Для агрэгатавання рухавіка з сістэмамі машыны вядзецца дапрацоўка некаторых дэталей, напрыклад, картара махавіка і пераходнай пліты. У работах заняты спецыялісты канструктарскіх бюро перспектыўнага праектавання, аўтамабільных рухавікоў і электронных сістэм. Яны шукаюць арыгінальнае вырашэнне новай задачы", - дадалі на прадпрыемстве.

Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вытворчасці сучасных трох-, чатырох-, шасці- і васьміцыліндравых рухавікоў. На заводзе выпускаецца больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую і лесаўборачную тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты. Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў у Беларусі, краінах СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш чым 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі. Пры вытворчасці рухавікоў выкарыстоўваюцца камплектуючыя сусветна вядомых кампаній.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі