Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Apr 2015

Аўстрыйская кампанія Polytechnik пашырыць свой удзел у мадэрнізацыі энергетычнага сектара Беларусі

28 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Аўстрыйская кампанія Polytechnik пашырыць свой удзел у мадэрнізацыі энергетычнага сектара Беларусі, у тым ліку на ўмовах інвесціравання ў аб'екты энергетыкі. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Аўстрыі.

Такая дамоўленасць дасягнута 28 красавіка ў час візіту Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Аўстрыі Валерыя Варанецкага ў буйны адміністрацыйны аўстрыйскі рэгіён - федэральную зямлю Ніжняя Аўстрыя.

У час наведвання сталіцы федэральнай зямлі - г.Санкт-Пёльтэна пасол Беларусі правёў перагаворы з кіраўніцтвам зямельнага ўрада Эрвінам Пролем. Адбыўся зацікаўлены абмен меркаваннямі аб перспектывах развіцця рэгіянальных сувязей Беларусі і Аўстрыі, пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, а таксама супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, культуры і турызму з федэральнай зямлёй Ніжняя Аўстрыя. Дзелавыя колы аўстрыйскага рэгіёна былі запрошаны да ўдзелу ў рабоце другога Аўстрыйска-беларуска-расійскага эканамічнага форуму, які па дамоўленасці бакоў плануецца правесці 13 кастрычніка ў Мінску.

У мэтах пашырэння супрацоўніцтва з бізнесам зямлі Ніжняя Аўстрыя адбылася таксама сустрэча Валерыя Варанецкага з генеральным дырэктарам кампаніі Polytechnik Леа Шырнхоферам, што больш за 10 гадоў рэалізуе ў Беларусі праекты будаўніцтва аб'ектаў альтэрнатыўнай энергетыкі - міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва. Дасягнута дамоўленасць аб больш актыўным удзеле аўстрыйскай кампаніі ў мадэрнізацыі аб'ектаў беларускай энергетыкі.

Пройдзе таксама сустрэча пасла з кіраўніцтвам Палаты эканомікі федэральнай зямлі Ніжняя Аўстрыя, на якой будуць абмеркаваны новыя магчымасці для інвестыцый і вытворчай кааперацыі з Беларуссю, улічваючы стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза, а таксама перспектыва арганізацыі абмену візітамі дзелавых колаў Ніжняй Аўстрыі і рэгіёнаў Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі