Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Май 2019

Асноўную мадэрнізацыю тэрмінала ў Нацыянальным аэрапорце Мінск плануюць завяршыць да канца мая

Асноўную мадэрнізацыю тэрмінала ў Нацыянальным аэрапорце Мінск плануюць завяршыць да канца мая
Фота з архіву

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўную мадэрнізацыю тэрмінала ў Нацыянальным аэрапорце Мінск плануюць завяршыць да канца мая. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар аэрапорта Дзмітрый Мелікян, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да 30 мая мы поўнасцю завяршаем сектар, які абслугоўвае Саюзную дзяржаву. Мы ў сціслыя тэрміны, рыхтуючыся да II Еўрапейскіх гульняў, зрабілі большую частку, а пакінулі нязначную, якая ў прынцыпе не ўплывае на абслугоўванне пасажыраў", - сказаў Дзмітрый Мелікян. Паводле яго слоў, ужо сёння ўвесь тэрмінал пасля рэканструкцыі ў 2014 годзе можа абслугоўваць штогод 7,5 млн пасажыраў. Калі расшырыць плошчы багажнага аддзялення і зоны вылету, прапускная здольнасць павялічыцца да 9 млн пасажыраў у год.

Адначасова ў аэрапорце пачалі праектаваць другі тэрмінал, будаваць яго будуць па меры неабходнасці. "У нас ёсць перон, які выкарыстоўваецца як месца стаянак паветраных суднаў. Яго можна выкарыстоўваць як перон перад тэрміналам. Гэта дасць магчымасць пабудаваць яго ў больш хуткім тэмпе, каб павялічыць ёмістасць аэравакзальнага комплексу", - звярнуў увагу гендырэктар.

Паводле папярэдніх разлікаў, другі тэрмінал спатрэбіцца да 2022 года, калі аэрапорт штогод будзе абслугоўваць 8 млн пасажыраў.

Дзмітрый Мелікян адзначыў, што сёння каля 30 працэнтаў пасажыраў аэрапорта ляцяць праз Беларусь у іншыя краіны. Аэрапорт плануе развіваць трансферны напрамак. "Мы працуем з далёкімі магістралямі па розных напрамках, не спыняючы гэту работу ні на дзень. Мы разлічваем, што палёты і за акіян, І ў Азіяцкі рэгіён будуць адкрыты па новай, і гэта ўжо будуць шырокафюзеляжныя самалёты далёкай магістралі", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі