Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Врс 2019

Asiamoney назвала "Вялікі камень" лепшым праектам ініцыятывы "Пояс і шлях" у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе

Asiamoney назвала

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень" удастоены прэміі New Silk Road Finance Awards 2019 аднаго з буйнейшых выданняў у сферы фінансаў і інвестыцый Asiamoney, стаўшы пераможцам у намінацыі "Лепшы праект ініцыятывы "Пояс і шлях" у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе", паведамілі БЕЛТА ў індустрыяльным парку.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла 25 верасня ў Сінгапуры. На думку адміністрацыі "Вялікага каменя", прызнанне парка лепшым праектам ініцыятывы "Пояс і шлях" у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе сведчыць аб умацаванні яго іміджу як міжнароднай платформы для вядзення бізнесу, адкрытай для ўсіх краін.

Asiamoney - выданне, заснаванае ў 1989 годзе, уваходзіць у склад выдавецкай групы Euromoney. Прэмія New Silk Road Finance Awards штогод прысуджаецца фінансавым арганізацыям і эканамічным зонам краін "Пояса і шляху".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі