Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

3 Сак 2022

Аруцюнян: у расійскі рэестр дапушчаных сартоў уключаны 131 сорт беларускай селекцыі

Аруцюнян: у расійскі рэестр дапушчаных сартоў уключаны 131 сорт беларускай селекцыі
Фота з архiва

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У расійскі рэестр дапушчаных сартоў уключаны 131 сорт беларускай селекцыі. Аб гэтым паведаміў дырэктар дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі Армен Аруцюнян, перадае БЕЛТА.

"Беларусь - гэта краіна з высокім узроўнем і традыцыямі ў селекцыі і генетыцы сельскагаспадарчых культур. Тут удалося захаваць навуковую базу па селекцыі і насенняводстве ў постсавецкі перыяд, не страціўшы сувязь навукі з вытворчасцю. Паспяхова прадаўжаецца развіццё селекцыі, выкарыстоўваюцца сучасныя метады, што, несумненна, выяўляецца на канкурэнтаздольнасці беларускіх сартоў і гібрыдаў як на ўнутраным, так і на знешнім рынках", - адзначыў ён.

Дасягненні беларускіх селекцыянераў карыстаюцца попытам і на міжнародным рынку. У расійскі рэестр дапушчаных сартоў уключаны 25 сартоў бульбы, 16 сартоў яблыні беларускай селекцыі. Ёсць сарты кукурузы, соі, рапсу яравога, ільну-даўгунцу і цукровых буракоў. У Казахстане рэкамендуюць выкарыстоўваць у вытворчасці сарты пшаніцы і трыцікале беларускай селекцыі. "Знамянальна, што большасць беларускіх сартоў бульбы ўстойлівыя да залацістай бульбяной нематоды, што дае магчымасць выкарыстоўваць іх у сістэме мерапрыемстваў па барацьбе з гэтым шкодным каранцінным арганізмам. Акрамя таго, у Беларусі патрабаванні да сартавой чысціні партый насення часта вышэйшыя, чым у іншых краінах ЕАЭС. Таксама закладзеная ў новым законе аб насенняводстве Беларусі норма аб атэстацыі вытворцаў насення сельскагаспадарчых раслін забяспечыць дзейсны кантроль якасці насення", - адзначыў Армен Аруцюнян.

Важнасць насеннага матэрыялу для харчовай бяспекі ЕАЭС складана пераацаніць. Штогод у дзяржавах ЕАЭС для сяўбы неабходна больш за 12 млн т насення сельгаскультур. Па асноўных збожжавых каласавых культурах забяспечанасць уласным насеннем у краінах саюза дасягае больш за 90 працэнтаў. Пры гэтым ёсць значны імпарт з трэціх краін насення шэрага стратэгічных сельскагаспадарчых культур, які перавышае $1 млрд у год: увозіцца больш за 90 працэнтаў неабходнага насення цукровых буракоў, 60 працэнтаў насення сланечніка, больш за трэць насення кукурузы і рапсу. "Мы разглядаем бягучую сітуацыю ва ўзаемным гандлі, які кратна меншы за імпарт і не перавышае $100 млн, як патэнцыял для развіцця селекцыі і насенняводства ў ЕАЭС з улікам нашага прыроднага і кадравага забеспячэння", - падкрэсліў ён.

Сітуацыя ў насенняводстве пад пільнай увагай Еўразійскай эканамічнай камісіі з моманту яе ўтварэння. Тады ж пачалася работа над праектам міжнароднага дагавора. У выніку ў 2017 годзе кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС падпісалі пагадненне аб абарачэнні насення сельскагаспадарчых раслін у ЕАЭС, якое ўступіла ў сілу ў 2019 годзе. Паводле пагаднення, у саюзе дзейнічае ўзаемнае прызнанне дакументаў са звесткамі аб сартавых і пасяўных якасцях насення.

Камісія таксама фарміруе адзіны рэестр сартоў сельскагаспадарчых раслін. У рэестры будзе актуальная інфармацыя аб гаспадарчых і біялагічных уласцівасцях усіх сартоў сельскагаспадарчых раслін краін саюза, што дапаможа сельгаставаравытворцам падбіраць асартымент сартоў для развіцця бізнесу.

У ЕЭК вызначылі шляхі развіцця насенняводства на бліжэйшыя пяць гадоў. "Будуць уніфікавацца патрабаванні ў насенняводстве да катэгорый, сартавых і пасяўных якасцей, упакоўкі і маркіроўкі насення,  метадаў і схем іх вытворчасці, паколькі ўсё гэта рэгламентуецца нацыянальным заканадаўствам дзяржаў ЕАЭС, палажэнні якога адрозніваюцца. Гэта якраз тыя вузкія месцы, якія захаваліся на сёння і патэнцыяльна могуць стрымліваць свабоднае абарачэнне насення ў ЕАЭС, - расказаў Армен Аруцюнян. - У сферы выпрабавання сартоў трэба будзе ўніфікаваць падыходы да выпрабавання, методыкі выпрабавання сартоў на адметнасць, аднароднасць і стабільнасць, а таксама падыходы да фарміравання нацыянальных рэестраў сартоў сельскагаспадарчых раслін".

Акрамя таго, у ЕАЭС плануюць стварыць агульныя інфармацыйныя рэсурсы ў сферы насенняводства. Сярод іх - адзіны рэестр дакументаў аб сартавых і пасяўных якасцях насення, адзіны рэестр вытворцаў насення. Уніфікацыя заканадаўства і ўдасканаленне нарматыўна-прававога рэгулявання ў гэтай галіне неабходны для развіцця практычнага супрацоўніцтва суб'ектаў краін ЕАЭС у селекцыі і насенняводстве сельгасраслін.

Стратэгічныя напрамкі развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года прадугледжваюць павышэнне канкурэнтаздольнасці краін ЕАЭС у насенняводстве сельскагаспадарчых раслін. У бліжэйшы час ЕЭК плануе арганізаваць і прафінансаваць даследаванні для комплекснага аналізу стану і перспектыў селекцыі і насенняводства ў дзяржавах ЕАЭС. Гэта дапаможа выпрацаваць сумесныя меры развіцця гэтага сектара, у тым ліку меры дзяржпадтрымкі для павышэння эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці селекцыянераў і вытворцаў насення краін ЕАЭС.

"Пытанні ўмацавання і развіцця нацыянальных сістэм селекцыі і насенняводства ў саюзе пастаянна ў фокусе ўвагі камісіі. ЕЭК ўзаемадзейнічае з навуковымі ўстановамі, бізнес-супольнасцю, міжнароднымі арганізацыямі ў час кансультацый, круглых сталоў, выязных нарад і сустрэч, каб выяўляць праблемы, выпрацоўваць і прымаць ўзаемапрымальныя і ўзаемавыгадныя рашэнні для развіцця насенняводчага бізнесу і насычэння ўнутранага аграрнага рынку сартамі і насеннем, вырабленымі ў краінах ЕАЭС. Мы адкрыты для канструктыўнага дыялогу з усімі асноўнымі ўдзельнікамі агульнага аграрнага рынку. Вялікі патэнцыял краін саюза, а мы маем багатыя прыродна-кліматычныя рэсурсы, унікальную навуковую школу па селекцыі агракультур, неабходна выкарыстоўваць для рэалізацыі амбіцыйных праектаў па развіцці насеннага бізнесу ў ЕАЭС з перспектывай выхаду на глабальныя рынкі", - рэзюмаваў Армен Аруцюнян.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі