У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Ліс 2018

Арменія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы IT-тэхналогій і дрэваапрацоўкі

Арменія зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы IT-тэхналогій і дрэваапрацоўкі
У час сустрэчы. Фота Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арменія зацікаўлена ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю па шэрагу напрамкаў, у прыватнасці, у рэалізацыі сумесных праектаў у сферах адукацыі, IT-тэхналогій, дрэваапрацоўкі. Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Арменіі ў Беларусі Армен Гевандзян у час сустрэчы з міністрам лясной гаспадаркі Беларусі, сустаршынёй міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Віталем Дрожжам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

"Нам трэба падумаць і аб развіцці дэцэнтралізаванага супрацоўніцтва. Паміж нашымі рэгіёнамі падпісана нямала пагадненняў. Мы разлічваем на тое, што ініцыятывы будуць ісці з рэгіёнаў", - сказаў Армен Гевандзян.

Пасол таксама расказаў аб прыжывальнасці беларускіх сосен на беразе знакамітага возера Севан. "Вясной гэтага года лесаводы дзвюх краін пасадзілі ў нацыянальным парку Севан лес беларуска-армянскай дружбы. Нашы спецыялісты прааналізавалі прыжывальнасць лясных культур - яна склала амаль 80 працэнтаў. Для Арменіі гэта вельмі добры рэзультат. Таму сёння мы таксама зацікаўлены ў выкарыстанні вашага пасадачнага матэрыялу", - адзначыў ён.

Віталь Дрожжа звярнуў увагу на тое, што Беларусь і Арменія за апошнія гады істотна нарасцілі аб'ём гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, аднак патэнцыял для яго развіцця ўсё яшчэ застаецца значным. "У 2017 годзе тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас амаль на 33 працэнты і склаў больш за $42,5 млн. Гэта добры тэмп, і перад намі сёння стаіць задача не толькі яго захаваць, але і павялічыць", - падкрэсліў ён.

Дагаворна-прававая база двухбаковых адносін Беларусі і Арменіі сёння ўключае каля 80 міждзяржаўных, міжурадавых і міжведамасных пагадненняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс