Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Sep 2015

Арменія зацікаўлена ў нарошчванні паставак беларускай сельгастэхнікі і ўгнаенняў

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арменія зацікаўлена ў нарошчванні паставак беларускай сельгастэхнікі і ўгнаенняў. Пытанне павелічэння аб'ёму экспартуемай з Беларусі ў Арменію прадукцыі было ўзнята сёння на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Арменіі Ігара Назарука з міністрам сельскай гаспадаркі Арменіі Серго Карапецянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі ў сферах сельскай і лясной гаспадаркі, а таксама магчымасць павелічэння аб'ёмаў двухбаковага гандлю сельгаспрадукцыяй. Таксама былі закрануты тэмы стварэння ў Арменіі зборачных вытворчасцей беларускай складанай тэхнікі разам з удасканаленнем яе абслугоўвання і актывізацыяй работы па падрыхтоўцы спецыялістаў для аграпрамысловага сектара армянскай эканомікі.

У Міністэрстве замежных спраў адзначылі, што бакі дасягнулі дамоўленасці па рэалізацыі практычных мер, нацэленых на пашырэнне супрацоўніцтва па названых напрамках, у тым ліку пры падрыхтоўцы да чарговага пасяджэння міжурадавай беларуска-армянскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі