Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Aug 2015

Арганізатары выстаўкі "Мэбля-2016" чакаюць у гэтым годзе амаль 200 удзельнікаў з 9 краін

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 200 прадпрыемстваў і арганізацый з 9 краін прымуць удзел у міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы-кірмашы "Мэбля-2016", якая пройдзе з 16 па 20 верасня ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Беллеспаперапрам".

Удзельнікі з Беларусі, Расіі, Польшчы, Славеніі, Турцыі, Германіі, Аўстрыі, а таксама краін Балтыі прадставяць мэблю для дома, банкаў, офісаў і службовых памяшканняў, для адпачынку і турызму, бараў, кафэ, рэстаранаў, казіно, гандлёвых дамоў. Таксама тут будуць прадстаўлены мэблевая фурнітура і камплектуючыя, тканіны, шклавырабы, сістэмы асвятлення, усё для дызайну і інтэр'ера, праграмнае забеспячэнне і шмат іншага.

Выстаўка размесціцца ў памяшканні Футбольнага манежа на пр. Пераможцаў 20/2. Цэнтральнай яе экспазіцыяй стане прадукцыя вядучых мэблевых і дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрна. Свае лепшыя распрацоўкі прадставяць амаль 20 прадпрыемстваў галіны. Сярод іх такія флагманы мэблевай прамысловасці, як ЗАТ "Холдынгавая кампанія "Пінскдрэў", ААТ "Гомельдрэў", ЗАТ "Маладзечнамэбля", ААТ "Слоніммэбля", ААТ "Бабруйскмэбля", "Гомельская мэблевая фабрыка "Прагрэс", СТАА "ЗОВ-ЛенЕўраМэбля" і іншыя.

Асобным блокам будуць прадстаўлены вытворцы драўнянай плітнай прадукцыі. Гэта мадэрнізаваныя дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы ААТ "Івацэвічдрэў", ААТ "Рэчыцадрэў", ААТ "Мастоўдрэў", ААТ "ФанДАК", ААТ "Віцебскдрэў" і шэраг іншых, якія выпускаюць шырокую лінейку драўняна-стружкавых і драўняна-валакністых пліт, што выкарыстоўваюцца ў вытворчасці мэблі. "Гэтыя прадпрыемствы прадставяць як самі пліты, так і мэблю з іх уласнай вытворчасці". Імі будзе зроблены акцэнт на імпартазамяшчальнай прадукцыі", - адзначылі ў прэс-службе канцэрна.

"З улікам таго, што ў выстаўцы будуць удзельнічаць шматлікія вытворцы мэблі без ведамаснай падпарадкаванасці, у тым ліку замежныя, прадпрыемствы канцэрна запланавалі спецыяльна для іх правядзенне прэзентацыі сваёй новай плітнай прадукцыі з мэтай прасоўвання на ўнутраным і знешнім рынках", - адзначылі ў "Беллеспаперапраме". Карыстаючыся выпадкам, канцэрн плануе правесці таксама шэраг дзелавых сустрэч з патэнцыяльнымі замежнымі партнёрамі па пытаннях узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы дрэваапрацоўкі і вытворчасці мэблі.

У цэлым дзелавая праграма выстаўкі будзе насычана рознымі бізнес-семінарамі і майстар-класамі. Акцэнт будзе зроблены на маркетынгавай дзейнасці і арганізацыі эфектыўнай рэкламы тавараў айчыннай вытворчасці. Акрамя таго, у рамках выстаўкі пройдуць два конкурсы сярод вытворцаў мэблі, якія дадуць магчымасць вызначыць лепшае мэблевае прадпрыемства 2015 года і лепшую мэблю Беларусі-2015.

Выстаўка-кірмаш "Мэбля" - буйная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш Рэспублікі Беларусь. У ёй прымаюць удзел прадпрыемствы-вытворцы мэблевай прадукцыі і камплектуючых, прадпрыемствы аптовага і рознічнага гандлю Беларусі, краін СНД, замежныя фірмы, прадпрымальнікі.

"Адметнай асаблівасцю гэтай выстаўкі будзе мноства выгадных прапаноў ад вытворцаў, - адзначылі ў прэс-службе канцэрна. - Многія прапануюць беспрэцэдэнтныя скідкі на сваю прадукцыю. Зрабіць выгадныя пакупкі змогуць не толькі аптовыя спажыўцы, але і прыватныя пакупнікі. Цяпер арганізатарамі форуму прапрацоўваецца пытанне аб правядзенні адзінага дня вялікіх скідак для ўсіх наведвальнікаў выстаўкі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі