Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

22 Кст 2020

Анлайн-рынак Беларусі дэманструе адзін з самых высокіх тэмпаў росту ў Еўропе - Садоха

Анлайн-рынак Беларусі дэманструе адзін з самых высокіх тэмпаў росту ў Еўропе - Садоха
Фота з архiва

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-рынак Беларусі дэманструе адзін з самых высокіх тэмпаў росту ў Еўропе. Аб гэтым сказаў дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу МЗС Валерый Садоха на другой беларуска-інданезійскай відэаканферэнцыі па пытаннях бізнесу і гандлю, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе цэнтра.

Валерый Садоха праінфармаваў удзельнікаў відэаканферэнцыі аб магчымасцях супрацоўніцтва з беларускімі дзелавымі партнёрамі і акцэнтаваў увагу на ўзрастаючай ролі інтэрнэт-рэсурсаў у міжнародным гандлі. Паводле яго слоў, прысутнасць Беларусі ў сферы электроннай камерцыі пашыраецца з кожным годам. "Анлайн-рынак Беларусі дэманструе адзін з самых высокіх тэмпаў росту ў Еўропе. І чакаецца, што гэты рост прадоўжыцца. Аб'ём беларускага рынку электроннай камерцыі можа вырасці да $1,5 млрд у год. Таксама сістэма дзяржзакупак у нашай краіне перажывае лічбавую трансфармацыю, мэта якой у тым, каб спрасціць удзел у іх прадпрыемстваў і дзяржаўнага сектара", - падкрэсліў ён.

У сувязі з гэтым расце актуальнасць платформы электроннай камерцыі Export.by, якая створана Нацыянальным цэнтрам маркетынгу для аказання інфармацыйнай падтрымкі беларускім экспарцёрам у пашырэнні сваёй прадукцыі на знешнія рынкі. "На Export.by інфармацыя наконт беларускіх тавараў, паслуг і тэхналогій даступна па ўсім свеце 24 гадзіны ў суткі, гэта садзейнічае хуткаму пошуку бізнес-партнёраў. Тут таксама можна атрымаць інфармацыю аб прамысловым і эканамічным патэнцыяле Беларусі, даныя аб ключавых галінах нашай эканомікі, структуры экспарту, а таксама рэкамендацыі аб спосабах прыцягнення замежных інвестыцый у эканоміку", - расказалі ў прэс-службе.

Як адзначылі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу, на платформе ўжо зарэгістраваліся тры інданезійскія кампаніі. Паводле статыстыкі партала, 87 кампаній з Беларусі выказалі зацікаўленасць у выхадзе на рынак Інданезіі, а 10 працуюць ужо на ім. У прыватнасці, Мінскі трактарны завод адкрыў гандлёвае прадстаўніцтва ў гэтай краіне.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 30 беларускіх прадпрыемстваў. Сярод іх - Баранавіцкае вытворчае баваўнянае аб'яднанне, Барысаўскі завод медыцынскіх прэпаратаў, ААТ "Беллакт", парфумерна-касметычная фабрыка "Модум - наша касметыка", Мазырская швейная фабрыка "Надэкс", ААТ "Рагачоўскі МКК".

Відэаканферэнцыя была арганізавана сумесна з аб'яднаннем Indonesia Trade, Tourism and Investment Club (ITTIC) пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Інданезіі і Пасольства Інданезіі ў Расіі і Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі