Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Жнв 2015

Ангола зацікаўлена ў выкарыстанні беларускіх трактароў і іншай сельгастэхнікі

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў 10-11 жніўня наведаў з рабочым візітам Анголу. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС, краіна выказала зацікаўленасць у выкарыстанні перадавых беларускіх тэхналогій, трактароў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі.

Валянцін Рыбакоў сустрэўся з міністрам знешніх адносін Анголы Джорджам Рэбелу Пінту Шыкоці. Адбыліся кансультацыі паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін па пытаннях двухбаковага і шматбаковага парадку дня. Ангольскі бок на кансультацыях узначаліў дзяржсакратар - намеснік міністра знешніх адносін Анжэла Браганса.

Намеснік міністра МЗС Беларусі правёў таксама шэраг двухбаковых сустрэч. У час сустрэчы з міністрам эканомікі Абраау Піу Душ Сантуш Гуржэлам бакі пацвердзілі ўзаемнае імкненне дзвюх краін да ўзаемавыгаднага партнёрства па шырокім коле напрамкаў і канстатавалі неабходнасць стварэння сумеснай міжурадавай камісіі.

З міністрам геалогіі Анголы Франсішку Мантэйру Кейраш абмеркаваны перспектывы развіцця супрацоўніцтва ў сферы разведкі і здабычы карысных выкапняў. Валянцін Рыбакоў таксама сустрэўся з міністрам сельскай гаспадаркі Анголы Афонсу Пэдру Канга. Ангольскі бок высока ацаніў поспехі Беларусі ў забеспячэнні харчовай бяспекі і экспартнай арыентацыі аграрнага сектара, укараненні высокіх сацыяльных стандартаў жыцця працаўнікоў вёскі і выказаў зацікаўленасць у выкарыстанні перадавых беларускіх тэхналогій, трактароў і іншай сельскагаспадарчай тэхнікі.

На сустрэчы з кіраўніцтвам і кампаніямі - членамі Гандлёва-прамысловай палаты Анголы абмеркаваны магчымасці паставак беларускіх прадуктаў харчавання і сельгастэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі