Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Кст 2015

Андрэйчанка прапануе разгледзець фарміраванне груп дружбы ў парламентах Беларусі і Алжыра

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка прапануе разгледзець магчымасць фарміравання груп дружбы ў парламентах Беларусі і Алжыра. Адпаведная ініцыятыва была агучана сёння на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Алжыра ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Смаілам Алаўа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Беларусь надае вялікае значэнне развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Алжырам, і мы разглядаем вашу краіну як значнага партнёра ў Паўночнай Афрыцы", - адзначыў спікер. Паводле яго слоў, добрай асновай для актывізацыі ўзаемадзеяння з'яўляецца фарміраванне ў парламентах груп дружбы. "У беларускім парламенце створана 61 такая група. Мы гатовы разгледзець пытанне стварэння парламенцкай групы дружбы па супрацоўніцтве з Алжырам, калі з вашага боку будзе сустрэчная ініцыятыва", - запэўніў Уладзімір Андрэйчанка.

Паводле яго слоў, нягледзячы на адносна невялікі тавараабарот паміж Беларуссю і Алжырам, ён бачыць перспектывы адносна нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Што датычыцца Беларусі, мы зацікаўлены ў нарошчванні паставак нашых трактароў, сельскагаспадарчых машын, грузавой тэхнікі, аўтамабільных шын, комплексных угнаенняў, прадукцыі ваенна-тэхнічнага прызначэння. Мы таксама зацікаўлены ў нарошчванні паставак з Алжыра агародніны, фруктаў, віна і іншых тавараў", - сказаў старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Уладзімір Андрэйчанка звярнуў увагу, што напярэдадні алжырскі дыпламат уручыў даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы, і прызнаўся, што разлічвае на садзейнічанне пасла актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва.

У сваю чаргу Смаіл Алаўа адзначыў цёплы прыём, які аказаў яму беларускі бок. Ён таксама выказаў удзячнасць за віншаванне з уручэннем даверчых грамат Прэзідэнту. "З гэтага моманту паслы становяцца сапраўднымі прадстаўнікамі сваіх краін і могуць у поўнай меры працаваць на карысць дзвюх дзяржаў. Гэты гістарычны момант натхняе паслоў на іх дзейнасць", - лічыць ён.

"Пасля таго як была пацверджана дата ўручэння даверчых грамат, я адразу запрасіў сустрэчу асабіста з вамі, таму што лічу, што нараўне з развіццём двухбаковых адносін важна развіваць міжпарламенцкую дыпламатыю", - рэзюмаваў Смаіл Алаўа.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі