Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Jul 2015

Андрэйчанка лічыць неабходным значна нарасціць тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам

21 ліпеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка лічыць неабходным значна нарасціць тавараабарот паміж Беларуссю і Кыргызстанам. Аб гэтым ён паведаміў сёння ў час сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом гэтай краіны Кубанычбекам Амураліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Андрэйчанка павіншаваў Кубанычбека Амураліева з назначэннем на пасаду пасла і выказаў упэўненасць, што яго багаты вопыт дыпламатычнай работы будзе садзейнічаць пашырэнню дружалюбных сувязей. Паводле слоў спікера, Беларусь надае вялікае значэнне развіццю супрацоўніцтва з Кыргызстанам. У канцы чэрвеня бягучага года Палата прадстаўнікоў ратыфікавала закон аб далучэнні Кыргызстана да Еўразійскага эканамічнага саюза, пасля чаго дакумент быў адобраны Саветам Рэспублікі і падпісаны Прэзідэнтам. "Для нас гэта ўдвайне прыемна, таму што гэта работа праведзена ў час старшынства Беларусі ў ЕАЭС. Мяркую, што далучэнне да гэтага дагавора адкрые вялікія перспектывы, у тым ліку для Кыргызстана", - заўважыў ён.

Спікер звярнуў увагу, што каля 40 працэнтаў экспарту Кыргызстана прыпадае на краіны ЕАЭС, аднак са шкадаваннем канстатаваў, што ў плане гандлёва-эканамічных адносін Беларусі і Кыргызстана ў апошнія гады назіраецца значны спад. У сувязі з гэтым, паводле слоў Уладзіміра Андрэйчанкі, адна з галоўных задач для парламентарыяў і паслоў дзвюх краін - нарасціць тавараабарот і вывесці яго хаця б на ўзровень 2011 года, калі ён складаў $230 млн. "Лічу, аднак, што і гэты паказчык для нас не мяжа", - сказаў ён.

Паводле слоў старшыні Палаты прадстаўнікоў, добрыя перспектывы ёсць не толькі ў плане гандлю таварамі, але таксама адносна кааперацыі, стварэння зборачных вытворчасцей, тым больш што такі вопыт ужо ёсць: адна зборачная вытворчасць трактароў Мінскага трактарнага завода створана ў Кыргызстане і нядрэнна працуе. "Мы гатовы ісці і далей. Магчымасці Беларусі вы ведаеце", - падкрэсліў спікер.

Уладзімір Андрэйчанка перакананы, што непасрэдны ўдзел у пашырэнні ўзаемадзеяння дзвюх дзяржаў павінны прымаць парламентарыі, якія ў тым ліку ўдзельнічаюць у рабоце міжурадавай камісіі (аднавіла работу пасля працяглага перапынку ў 2015 годзе). У Нацыянальным сходзе Беларусі пятага склікання дзейнічае рабочая група па супрацоўніцтве з парламентам Кыргызстана, а ў парламенце Кыргызстана сфарміравана дэпутацкая група дружбы па супрацоўніцтве з Беларуссю. Акрамя таго, створаны Савет дзелавога супрацоўніцтва, ад якога чакаюцца розныя ініцыятывы па правядзенні выставак, кірмашоў, бізнес-форумаў, кантактна-кааперацыйных біржаў і г.д.

У сваю чаргу Кубанычбек Амураліеў падзякаваў беларускаму боку за цёплы прыём і адзначыў неабходнасць актывізацыі супрацоўніцтва Беларусі і Кыргызстана па ўсіх напрамках. Акрамя работы ў ЕАЭС, пасол Кыргызстана выказаў надзею на актывізацыю ўзаемадзеяння Беларусі з Шанхайскай арганізацыяй супрацоўніцтва ў сувязі з павышэннем статусу Беларусі ў арганізацыі да наглядальніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі