Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Feb 2019

"Амкадор" плануе ў гэтым годзе паставіць у Егіпет тэхніку больш як на $2,5 млн


Фота "Амкадора"

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Амкадор" - кіруючая кампанія холдынга" плануе ў 2019 годзе паставіць у Егіпет звыш 30 адзінак тэхнікі больш як на $2,5 млн. Такая інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.

"Амкадор" пачаў пастаўляць прадукцыю ў Егіпет у канцы 2017 года. На гэты час у гэту краіну адгружана 14 адзінак тэхнікі на агульную суму амаль $750 тыс.

Беларускае прадпрыемства наведала кіраўніцтва егіпецкай кампаніі A&M Investments & Constructions SA President. Бакі абмеркавалі пытанні інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

"Рынак Егіпта ўяўляе для холдынга цікавасць з прычыны яго вялікай ёмістасці, да таго ж ён дае магчымасць папулярызаваць тэхніку "Амкадор" у рэгіёне Паўночнай Афрыкі", - гаворыцца ў паведамленні.

На базе Нацыянальнай арганізацыі ваеннай прамысловасці Егіпта ў горадзе Аль-Заабль ужо арганізавана зборачная вытворчасць тэхнікі "Амкадор". Там сабраны вілачныя электрапагрузчыкі "Амкадор Е16" і "Амкадор Е25", універсальныя пагрузчыкі з бартавым паваротам "Амкадор 211Е" і ўніверсальны пагрузчык "Амкадор 352С".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі