Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Ліс 2015

Амаль 4,5 тыс. кватэр плануецца пабудаваць у Венесуэле з удзелам беларускіх будаўнікоў

18 лістапада, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Амаль 4,5 тыс. кватэр плануецца пабудаваць у Венесуэле з удзелам беларускіх будаўнікоў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі па выніках афіцыйнага візіту беларускай дэлегацыі ў Баліварыянскую Рэспубліку Венесуэла.

Дэлегацыю ўзначаліў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. У час візіту былі арганізаваны дзелавыя перагаворы аб далейшым супрацоўніцтве краін па розных напрамках.

Так, адбылася сустрэча Уладзіміра Сямашкі з міністрам народнага ўрада жылля і жыллёвага асяроддзя Венесуэлы Мануэлем Кеведа. У час перагавораў Мануэль Кеведа падкрэсліў, што ўрад Венесуэлы спадзяецца прадоўжыць цеснае супрацоўніцтва з Беларуссю ў надыходзячым годзе, і падзякаваў беларускім будаўнікам на выдатную работу ў адыходзячым. "Наш урад запэўніў грамадзян Венесуэлы ў дасягненні мільённай адзнакі здадзеных у эксплуатацыю кватэр да канца года. Асноўны аб'ём ужо выкананы і трэба сказаць, што вялікая заслуга ў гэтым беларускіх будаўнікоў", - сказаў міністр.

Мануэль Кеведа таксама падзякаваў Беларусі за вялікі ўклад у рэалізацыю праграмы "Місія Жыллё". "Гэта сацыяльны праект, мэта якога вырашыць жыллёвае пытанне ў краіне і, у прыватнасці, дапамагчы сем'ям, якія засталіся без свайго дома ў выніку праліўных дажджоў, што абрушыліся на краіну ў канцы 2010 - пачатку 2011 года", - адзначыў ён. Усяго па праекце плануецца пабудаваць 3 млн кватэр да 2019 года для венесуэльскіх грамадзян. Пры ўдзеле беларускіх спецыялістаў у Венесуэле ўзводзіцца амаль 20 тыс. кватэр, з якіх 6 тыс. 766 ужо здадзены ў эксплуатацыю. На 2016 год запланавана пабудаваць з удзелам беларускіх спецыялістаў 4 тыс. 500 кватэр.

У час візіту міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны наведаў будпляцоўку па ўзвядзенні 3 тыс. кватэр у раёне ваеннай базы "Фуэртэ Ціуна" ў штаце Міранда.

Прадстаўнікі венесуэльскага боку ў час праведзеных перагавораў адзначылі паспяховы ход рэалізацыі беларуска-венесуэльскага праекта, падкрэсліўшы, што ў эксплуатацыю ўжо здадзены першыя 144 кватэры аднаго з жылых кварталаў. Да канца года чакаецца здача яшчэ 144 кватэр на гэтым аб'екце. Бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння ў будаўнічай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі