VI Усебеларускі народны сход
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Лют 2018

Амаль 300 чалавек прымаюць удзел у Беларуска-турэцкім бізнес-форуме

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 300 чалавек прымаюць удзел у Беларуска-турэцкім бізнес-форуме, паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сярод іх прадстаўнікі каля 70 вядучых кампаній з Турцыі, беларускіх прадпрыемстваў тут звыш 140. І гэта паказчык таго, што ў нас сапраўды сур'ёзны патэнцыял", - падкрэсліў старшыня БелГПП.

Уладзімір Улаховіч адзначыў, што Беларусь і Турцыя актыўна працуюць над развіццём новых напрамкаў сумеснай работы. "Мы апіраемся на шматгадовы вопыт супрацоўніцтва, ёсць шэраг турэцкіх кампаній са сваімі гісторыямі поспеху на беларускім рынку. Сёння мы гаворым аб тым, што наша перспектыва - гэта прамысловая кааперацыя, гэта турэцкія інвестыцыі ў мадэрнізацыю вытворчасцей, стварэнне новых вытворчасцей, асваенне новых тэхналогій", - растлумачыў ён.

Кіраўнік БелГПП звярнуў увагу, што новымі сферамі ў супрацоўніцтве могуць стаць лагістыка і навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне. "Ёсць традыцыйная сфера, якую мы таксама хацелі б развіваць - гэта прамысловая кааперацыя ў машынабудаванні. Яна пакуль развіваецца не так дынамічна, але зачын зроблены", - заявіў ён.

Уладзімір Улаховіч асобна спыніўся на развіцці супрацоўніцтва малога і сярэдняга бізнесу. "У Беларусі не так даўно было прынята два вельмі сур'ёзныя дэкрэты, адзін з іх - дэкрэт нумар 7 - ініцыіруе развіццё прыватнага прадпрымальніцтва, падтрымлівае малыя і сярэднія прадпрыемствы. Наша краіна - экспартна арыентаваная, і нават самае маленькае прадпрыемства павінна думаць аб тым, куды пойдзе яго прадукцыя. Таму яшчэ адзін акцэнт - гэта падтрымка і развіццё знешнеэканамічнага супрацоўніцтва малога і сярэдняга бізнесу. У спісе беларускіх удзельнікаў форуму амаль палавіна - малыя і сярэднія прадпрыемствы", - канстатаваў ён.

Беларуска-турэцкі бізнес-форум праходзіць у Мінску. Праграмай запланавана пленарнае пасяджэнне і кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі бізнесу дзвюх краін. У час форуму яны абмяркуюць перспектывы эканамічнага супрацоўніцтва па шэрагу напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Сярод іх машынабудаванне, хімічная прамысловасць, тэкстыльная галіна, дрэваапрацоўка, лагістыка, інфармацыйныя тэхналогіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
VI Усебеларускі народны сход