Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

25 Стд 2017

Амаль 250 тавараў прызнаны лаўрэатамі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" у 2016 годзе

25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лаўрэатамі конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" у 2016 годзе прызнаны 248 тавараў, якія выпускаюцца 139 арганізацыямі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі.

У намінацыі "Харчовыя тавары" лаўрэатамі сталі 163 тавары 77 арганізацый, "Прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў" - 37 тавараў 26 прадпрыемстваў, "Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння" - 42 тавары 32 кампаній. У намінацыі "Паслугі насельніцтву" звання лаўрэата конкурсу ўдастоены 6 арганізацый.

Статус "Навінка года", заснаваны для стымулявання выпуску новых відаў прадукцыі, паляпшэння яе характарыстык і ўласцівасцей, прымянення сучасных тэхналогій і матэрыялаў, прысуджаны 26 таварам рознага прызначэння.

У 2016 годзе ўпершыню былі заснаваны спецыяльныя ўзнагароды конкурсу "Лепшы ў галіне" і "Лепшы ў рэгіёне", а таксама дыплом "Стабільная якасць". Па яго выніках узнагароды "Лепшы ў галіне" прысуджаны 6 арганізацыям рэспублікі, "Лепшы ў рэгіёне" - 23 прадпрыемствам, "Стабільная якасць" - 35 арганізацыям.

Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" праводзіцца ў два этапы. На першым этапе - абласным - конкурснымі камісіямі вызначаюцца тавары-фіналісты і сярод іх тавары, якія прэтэндуюць на прысуджэнне статусу "Навінка года", а таксама прэтэндэнты для прысуджэння спецыяльнай узнагароды "Лепшы ў рэгіёне". Пры гэтым ацэньваюцца ўсе аспекты дзейнасці арганізацыі, якія аказваюць уплыў на якасць прадукцыі (вытворча-тэхналагічныя, сацыяльныя, таварна-фінансавыя, нарматыўна-метралагічныя, інфармацыйна-рэкламныя, а таксама ў галіне энергазберажэння і бяспекі).

На другім этапе - рэспубліканскім - конкурсная камісія прымае рашэнне аб прысуджэнні таварам звання лаўрэата і статусу "Навінка года", а канкурсантам - спецыяльных узнагарод "Лепшы ў галіне" і "Лепшы ў рэгіёне", дыплома "Стабільная якасць".

Пры падвядзенні канчатковых вынікаў конкурсу рэспубліканская конкурсная камісія ўлічвала водзывы спажыўцоў, якія паступілі адносна арганізацый і якасці іх прадукцыі і паслуг, што паспяхова прайшлі першы (абласны) этап конкурсу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" і сталі фіналістамі. У гэтым годзе такое галасаванне праводзілася ўпершыню за час існавання конкурсу з 2002 года.

Арганізацыям, тавары якіх удастоены звання лаўрэата, будуць уручаны дыпломы і прадастаўлена права размяшчэння лагатыпа конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі