Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Стд 2015

Амаль 180 стартап-мерапрыемстваў запланавана правесці ў Беларусі ў 2015 годзе

6 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства эканомікі Беларусі зацвердзіла План мерапрыемстваў па арганізацыі ў рэгіёнах сеткі стартап-школ і правядзенні рэгулярных інтэрактыўных конкурсаў інавацыйных бізнес-праектаў на 2015 год, згодна з якім у сталіцы і рэгіёнах запланавана правядзенне 178 стартап-мерапрыемстваў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Мінэканомікі.

"Практыка падрыхтоўкі штогадовых планаў правядзення стартап-мерапрыемстваў склалася з 2012 года і паспяхова зарэкамендавала сябе ў працэсе ўзаемадзеяння Мінэканомікі, аблвыканкамаў (Мінгарвыканкама) з арганізацыямі, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку і правядзенне стартап-мерапрыемстваў", - адзначылі ў Мінэканомікі. Там растлумачылі, што гэта дае магчымасць арганізацыям карыстацца арганізацыйнай, інфармацыйнай і фінансавай падтрымкай мясцовых органаў улады.

Цяпер Міністэрства эканомікі ўзаемадзейнічае з 11 ключавымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па арганізацыі і правядзенні startup-мерапрыемстваў у краіне. Для забеспячэння іх узаемадзеяння з органамі дзяржкіравання вызначаны пералік службовых асоб аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, адказных за забеспячэнне падрыхтоўкі і рэалізацыі мерапрыемстваў па арганізацыі ў рэгіёнах Беларусі сеткі стартап-школ і правядзенні рэгулярных інтэрактыўных конкурсаў інавацыйных бізнес-праектаў для пачынаючых прадпрымальнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі