Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

21 Кст 2010

А.Лукашэнка абяцае літоўскаму бізнесу спрыяльныя ўмовы работы ў Беларусі

20 кастрычніка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае літоўскаму бізнесу спрыяльныя ўмовы работы ў Беларусі і абарону інвестыцый. Аб гэтым ён заявіў сёння журналістам, падводзячы вынікі перагавораў з Прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка запэўніў, што ў Беларусі няма ніякіх праблем для работы літоўскіх бізнесменаў, прытоку літоўскага капіталу. "Вуліца для інвестыцый адкрыта. Няхай прыходзяць, інвесціруюць, ні адзін літовец не паскардзіцца, што мы яго тут не прынялі", - сказаў беларускі лідар. Ён з задавальненнем адзначыў, што Літва ніколі не ставіла ніякіх палітычных умоў пад інвестыцыі, як некаторыя іншыя дзяржавы. Літоўскі бок заўсёды вёў дыялог толькі на эканамічнай аснове. "Мы гэта вітаем і з задавальненнем прымаем літоўцаў з інвестыцыямі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Тут не можа быць нават размовы аб тым, што літоўскія інвестыцыі ў Беларусі павінны быць абаронены: яны заўсёды будуць абаронены і забяспечаны. Мы ў гэтых адносінах адказныя людзі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць Беларусі ў далейшым развіцці гандлю і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. "Думаю, у нашых літоўскіх партнёраў не ўзнікае сумненняў у неабходнасці сур'ёзнай работы па стварэнню ўмоў для паспяховай рэалізацыі ўсяго спектра магчымага ўзаемадзеяння", - лічыць Прэзідэнт.

Беларускі лідар адзначыў, што для паспяховай рэалізацыі агульных задач ужо закладзены трывалы фундамент. Толькі за бягучы год бакі рэалізавалі шэраг сумесных праектаў, якія значна паўплывалі на эканамічнае развіццё Беларусі і Літвы. Сярод іх - узаемадзеянне па транспарціроўцы нафты для Беларусі праз порт Клайпеды, адкрыццё ў чэрвені ў Мінску будаўнічага гіпермаркета "ОМА", створанага з удзелам літоўскага капіталу.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь вітае актыўны прыход літоўскага бізнесу на беларускі рынак. На яго думку, сёння агульнай задачай з'яўляецца прапрацоўка праектаў у такіх сферах супрацоўніцтва, як лагістыка, будаўніцтва, турызм, вытворчасць і перапрацоўка сельгаспрадукцыі, дрэваапрацоўка.

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў надзею, што цяперашняя сустрэча з Прэзідэнтам Літвы дасць магчымасць вызначыць новыя перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва і шляхі іх рэалізацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі