Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Oct 2019

Акадэміі навук Беларусі і Татарстана будуць супрацоўнічаць у сферы электратранспарту

Акадэміі навук Беларусі і Татарстана будуць супрацоўнічаць у сферы электратранспарту

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акадэміі навук Беларусі і Татарстана будуць супрацоўнічаць у сферы электратранспарту, паведаміў журналістам старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў на пасяджэнні рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Татарстана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас вельмі шмат сфер для супрацоўніцтва. У прыватнасці, нас цікавіць сфера электратранспарту. Мы распрацоўваем серыю электрамабіляў. Па камплектуючых рушылі наперад не горш за Татарстан, але па кузавах, каркасах можам узаемадзейнічаць і штосьці ў іх пераймаць", - адзначыў Уладзімір Гусакоў.

Акрамя таго, беларускі бок цікавяць тэхналогіі па павелічэнні глыбіні перапрацоўкі нафты. "Мы грунтоўна працуем над павелічэннем глыбіні перапрацоўкі і атрыманнем шэрага новых прадуктаў - у Татарстана гэта ўжо ёсць, працуе вельмі моцны інстытут нафтахіміі. Лічым, што тут таксама могуць быць сумесныя праекты", - растлумачыў старшыня Прэзідыума НАН.

Татарстан у сваю чаргу зацікаўлены ў распрацоўках вучоных для стварэння сельгастэхнікі.

Сёння па выніках пасяджэння рабочай групы Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Акадэмія навук Татарстана падпішуць дагавор аб супрацоўніцтве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі