Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Nov 2015

Акадэміі навук Беларусі і Кубы зацікаўлены развіваць супрацоўніцтва ў галіне прыборабудавання, нана- і ІТ-тэхналогій

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акадэміі навук Беларусі і Кубы зацікаўлены супрацоўнічаць у галіне прыборабудавання, нана- і інфармацыйных тэхналогій. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе НАН Беларусі.

"Дэлегацыя Кубінскай акадэміі навук на чале з саветнікам па навуцы Дзяржаўнага Савета Рэспублікі Куба, намеснікам Прэзідэнта Кубінскай акадэміі навук Фідэлем Кастра Дыяс-Балартам 17 лістапада наведала НАН Беларусі. У час перагавораў Фідэль Кастра Дыяс-Баларт выказаў зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва кубінскіх і беларускіх вучоных у галіне навуковага прыборабудавання, нана- і інфармацыйных тэхналогій, а таксама выкарыстання вынікаў дзейнасці Беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі (ДЗЗ)", - адзначылі ў прэс-службе.

У НАН падкрэслілі, што беларускі бок гатовы актыўна развіваць з кубінскімі даследчыкамі сумесныя работы ў галіне бія- і фармацэўтычных тэхналогій. "Цяпер вучоныя Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі супрацоўнічаюць з калегамі з Цэнтра малекулярнай імуналогіі Рэспублікі Куба па стварэнні сучасных лекавых сродкаў на аснове монакланальных антыцел. Гэтыя лекавыя сродкі адносяцца да высокатэхналагічных біяфармацэўтычных", - растлумачылі ў акадэміі.

У бліжэйшы час пералік прапаноў НАН Беларусі па сумесных праектах будзе накіраваны кубінскаму боку. Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў прапанаваў у бліжэйшы час заключыць трохбаковы дагавор аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі, Кубінскай акадэміяй навук і Міністэрствам навукі і тэхналогій Кубы.

У перагаворах прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Херарда Суарэс Альварэс, кіраўнікі навуковых арганізацый НАН Беларусі. Госці наведалі музей гісторыі НАН Беларусі, пастаянна дзеючую выстаўку "Дасягненні айчыннай навукі - вытворчасці", ДНУ "Аб'яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі".-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі