Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

1 Кст 2015

Air China адкрывае прадстаўніцтва ў Беларусі

1 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Air China адкрывае прадстаўніцтва ў Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе БЕЛТА.

"Плануецца, што офіс трэцяга па парку кітайскага авіяперавозчыка Air China размесціцца на тэрыторыі Нацыянальнага аэрапорта Мінск", - сказана на сайце.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі карэспандэнту БЕЛТА паведамілі, што прадстаўніцтва кітайскай авіякампаніі ў нашай краіне зарэгістравана 16 верасня.

Як паведамлялася, першы рэгулярны рэйс Air China з Пекіна быў выкананы ў Нацыянальны аэрапорт Мінск 1 мая 2015 года. З гэтай даты пачаліся палёты авіякампаніі Air China па маршруце Пекін - Мінск - Будапешт - Пекін. Штотыднёва ў беларускую сталіцу выконваюцца чатыры рэйсы з Пекіна - у панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю.

Air China належыць ураду Кітая. З'яўляецца флагманскім авіяперавозчыкам і адзінай авіякампаніяй, дзе выява сцяга Кітая размешчана на самалётах. Галоўнымі хабамі Air China з'яўляюцца міжнародныя аэрапорты Пекін Сталічны, Шуанлю і Шанхай Пудун. Большая частка рэйсаў ідзе праз хаб у Пекіне.

РУП "Нацыянальны аэрапорт Мінск" - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сертыфікаваны ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасці. Тут базіруюцца авіякампанія "Белавія", а таксама грузавыя авіяперавозчыкі "Трансавіяэкспарт", "Рубістар" і "Генекс". Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных напрамках Еўропы, Блізкага Усходу і іншых рэгіёнаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі