У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Май 2015

Агульны аб'ём інвестыцый першых 15 рэзідэнтаў парка "Вялікі камень" складзе амаль $2 млрд

5 мая, Пекін /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Агульны аб'ём інвестыцый першых 15 рэзідэнтаў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень" складзе амаль $2 млрд. Гэту лічбу агучыў намеснік начальніка аддзела дэпартамента Еўропы і Азіі Міністэрства камерцыі КНР Чжан Дун, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чжан Дун падкрэсліў, што наведванне парка з'яўляецца адным з найважнейшых пунктаў праграмы дзяржаўнага візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна ў Беларусь. Плануецца, што ў час візіту на вышэйшым узроўні з удзелам Сі Цзіньпіна будуць уручаны пасведчанні аб уваходжанні ў парк першым кампаніям-рэзідэнтам. Як чакаецца, гэта амаль 15 буйных кітайскіх карпарацый, у ліку якіх Huawei і ZTE.

Кітайска-беларускі індустрыяльны парк мае свае асаблівасці, хоць кітайскі бок стварае шмат такіх паркаў, адзначыў намеснік начальніка аддзела дэпартамента. Парк у Беларусі - самы маштабны па тэрыторыі. "Другая асаблівасць - гэты парк з'яўляецца агульным праектам Беларусі і Кітая, стратэгічнай платформай у эканамічнай зоне Шаўковага шляху", - сказаў Чжан Дун.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс