Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

28 Стд 2022

Агракарпарацыі, буйныя комплексы, свежыя рашэнні: Лукашэнка аб развіцці сельскай гаспадаркі

Агракарпарацыі, буйныя комплексы, свежыя рашэнні: Лукашэнка аб развіцці сельскай гаспадаркі
Фота з архiва

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўныя напрамкі развіцця аграрнай палітыкі абазначыў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час звароту з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што сяло заўсёды будзе ў фокусе ўвагі і падтрымкі дзяржавы: "Беларуская аграрная палітыка і ў далейшым будзе зыходзіць з таго, што сельская гаспадарка з'яўляецца шматфункцыянальнай сістэмай, якая забяспечвае не толькі харчовую бяспеку, але і асваенне тэрыторыі краіны, захаванне самабытнай сельскай культуры, далучэнне да працы моладзі".

У перспектыве - стварэнне буйных аграпрамысловых комплексаў (па прыкладзе Віцебскай вобласці), а таксама аб'яднанняў, якія будуць забяспечваць поўны цыкл - вытворчасць і яе ўласнае забеспячэнне, перапрацоўку, рэалізацыю прадукцыі. Гэта паўплывае і на развіццё тэрыторый.

Паводле слоў Прэзідэнта, буйнатаварная вытворчасць дае магчымасць прымяняць высокаэфектыўную тэхніку і перадавыя тэхналогіі, асабліва ў кормавытворчасці. "Сфарміраваныя ланцужкі паставак ад поля да прылаўка даюць магчымасць забяспечыць кантроль якасці", - сказаў ён.

Таксама, на думку Аляксандра Лукашэнкі, у далейшым неабходна падтрымліваць практыку стварэння аграрных карпарацый. "Але як інструмент развіцця, а не адтэрміноўкі даўгоў і аднясення вырашэння праблем на потым. Аднак кампанейшчыны быць не павінна. Не кожнаму прадпрыемству падыдзе ўніверсальнае лякала", - падкрэсліў ён. Напрыклад, невялікі СВК "Ларынаўка" Аршанскага раёна (усяго 2651 га сельгасугоддзяў) вызначыў сваю стратэгію і дэманструе эфект работы на кантрактнай аснове. За мінулы год удой на карову тут склаў 12 т, ураджайнасць збожжавых - 75 ц/га. Сярэднямесячная зарплата - больш за Br2 тыс. Гэта, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, узровень сталіцы. "Невялікае прадпрыемства, няхай жыве і развіваецца", - дапоўніў беларускі лідар.

"Пасля заканчэння рэалізацыі праграмы адраджэння і развіцця вёскі прайшло больш за 10 гадоў. Тады мы талакой мадэрнізавалі не толькі вытворчую, але і сацыяльную інфраструктуру. Аднак час ідзе, умовы мяняюцца. Патрэбны свежыя рашэнні", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі