Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

27 Лют 2018

Афіцыйнае адкрыццё сумеснага праекта Нацбанка і ЕС "Твінінг" адбылося ў Мінску

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылося афіцыйнае адкрыццё праекта "Твінінг" - "Умацаванне Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь", фінансуемага Еўрапейскім саюзам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам выпаў гонар быць першым беларускім дзяржаўным органам, у якім стартуе "Твінінг". Мы ўсведамляем складанасць, маштабнасць праекта і маем намер падысці да яго рэалізацыі максімальна прафесійна, з поўнай адказнасцю, - сказаў намеснік старшыні праўлення Нацбанка Сяргей Калечыц. - Сённяшняе мерапрыемства з'яўляецца для нас неабходнай адпраўной кропкай у рэалізацыі праекта, якому папярэднічала доўгая падрыхтоўчая работа".

Праект будзе рэалізоўвацца Нацбанкам сумесна з кансорцыумам еўрапейскіх банкаў - Нямецкім федэральным банкам, Нацыянальным банкам Польшчы і Банкам Літвы ў 2018-2019 гадах. Банкі-партнёры будуць дзяліцца перадавым вопытам, садзейнічаць укараненню ў Беларусі сучасных метадаў і працэдур дзейнасці цэнтральнага банка. Бюджэт - 1,15 млн еўра. Праект уключае шэсць кампанентаў: плацежныя сістэмы, фінансавая стабільнасць, банкаўскі нагляд, кіраванне фінансавай рызыкай, абарона спажыўцоў фінансавых паслуг, інфармацыйная палітыка.

Сяргей Калечыц падкрэсліў, што сумесная рэалізацыя праекта дасць магчымасць выйсці на якасна новы ўзровень і ўзмацніць патэнцыял Нацыянальнага банка як рэгулятара і нагляднага органа шляхам набліжэння да стандартаў цэнтральных банкаў ЕС. "Прымяненне перадавога вопыту банкаў-партнёраў будзе садзейнічаць забеспячэнню стабільнасці беларускай банкаўскай сістэмы і грашова-крэдытнай сферы ў цэлым. Нацбанк плануе сумесна з партнёрамі ўзмацніць экспертны і практычны патэнцыял па такім прыярытэтным напрамку дзейнасці, як плацежны рынак. Работа ў гэтым напрамку будзе накіравана на распрацоўку праекта закона аб плацежных паслугах, які распрацоўваецца ў гарманізацыі з заканадаўствам ЕС", - растлумачыў ён. Прыняцце гэтага закона дасць магчымасць мадэрнізаваць беларускі фінансавы рынак і сфарміраваць прававую аснову для інтэграцыі плацежнай сістэмы Беларусі з плацежнымі сістэмамі краін Еўрапейскага саюза.

У час рэалізацыі праекта "Твінінг" плануецца таксама вывучэнне юрыдычнага і інстытуцыянальнага асяроддзя для забеспячэння фінансавай стабільнасці ў Беларусі і фармулёўка рэкамендацый па яго ўдасканаленні з пазіцый лепшай міжнароднай практыкі (адказнасць, размеркаванне паўнамоцтваў, рэгламентацыя). Акрамя таго, плануецца ўдасканаленне справаздачы аб фінансавай стабільнасці, уключаючы рэгламентацыю працэсу яе падрыхтоўкі, складанне даведачнай інструкцыі для ўнутранага выкарыстання аб правядзенні маніторынгу фінансавай стабільнасці, умацаванне кадравага патэнцыялу за кошт правядзення трэнінгаў па выкарыстанні ўдасканаленай сістэмы макрапрудэнцыяльнага нагляду.

Гаворачы аб кампаненце па абароне спажыўцоў фінансавых паслуг, Сяргей Калечыц расказаў, што ў рамках праекта Нацбанк плануе выпрацаваць практычныя меры па ўдасканаленні сістэмы абароны правоў і законных інтарэсаў спажыўцоў такіх паслуг, уключаючы пытанні функцыянавання фінансавага омбудсмена. Па гэтым кампаненце экспертная работа будзе накіравана на павышэнне эфектыўнасці абароны парушаных правоў спажыўцоў паслуг - фізічных асоб пры ажыццяўленні банкамі і НКФА банкаўскіх аперацый і лізінгавай дзейнасці, а таксама пры парушэнні правоў спажыўцоў мікрафінансавымі арганізацыямі і форэкс-кампаніямі.

Што датычыцца кампанента па банкаўскім наглядзе, то плануецца ўкараненне лепшай міжнароднай практыкі правядзення працэсу нагляднай ацэнкі, прадугледжанай стандартамі Базэльскага камітэта. "Чакаецца станоўчы эфект ад удасканалення сістэмы індыкатараў ранняга папярэджання, накіраванай на выяўленне патэнцыяльных праблем банкаў на ранняй стадыі іх узнікнення, што дасць магчымасць прыняць наглядныя меры папераджальнага характару", - расказаў намеснік старшыні.

Сяргей Калечыц нагадаў, што для рэалізацыі праекта "Твінінг" распрацаваны план дзеянняў па ўсіх шасці кампанентах і запланавана карпатлівая доўгатэрміновая работа экспертаў як у Нацыянальным банку, так і ў банках-партнёрах у ходзе кароткатэрміновых візітаў. "Упэўнены, што наш вопыт будзе станоўчым, і спадзяюся, што хутка іншыя рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання змогуць пачаць новыя праекты "Твінінг" са сваімі еўрапейскімі калегамі", - рэзюмаваў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс