У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

23 Ліс 2017

Адыход ад манаполіі "Газпрама" пры пастаўках расійскага газу ў Беларусь магчымы з 2025 года - Мінэнерга

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адыход ад манаполіі "Газпрама" пры пастаўках расійскага газу ў Беларусь магчымы з 2025 года пры стварэнні агульнага рынку газу ў ЕАЭС. Аб гэтым заявіў сёння першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння на пасяджэнні ратыфікаваны пратакол аб унясенні змяненняў у міжурадавае пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй аб умовах куплі-продажу акцый і далейшай дзейнасці ААТ "Белтрансгаз" ад 25 лістапада 2011 года. Дэпутаты пацікавіліся, ці плануецца адыходзіць ад манаполіі "Газпрама" пры пастаўках газу ў Беларусь, улічваючы, што ў Расіі ёсць і іншыя кампаніі, якія, магчыма, змогуць прапанаваць іншыя ўмовы куплі газу.

Віктар Каранкевіч звярнуў увагу, што гэтым пратаколам прадугледжаны эксклюзіўныя правы па пастаўцы газу ў Беларусь пры дапамозе заключэння кантрактаў паміж ПАТ "Газпрам" і "Газпрам трансгаз Беларусь". Пры гэтым у адпаведнасці з дагаворам аб ЕАЭС падрыхтаваны праект праграмы фарміравання агульнага рынку газу з 1 студзеня 2025 года. "У гэтай праграме прадугледжваецца магчымасць набыцця газу на розных пляцоўках або пры дапамозе правядзення розных таргоў - гэта біржавыя таргі або заключэнне доўгатэрміновых кантрактаў непасрэдна з вытворцамі прыроднага газу. Таму калі будзе створаны агульны рынак газу ў ЕАЭС, за кошт работы гэтых пляцовак будзе магчымасць адысці ад эксклюзіўных правоў, або манаполіі, ПАТ "Газпрам" і забяспечыць заключэнне кантрактаў непасрэдна з пастаўшчыкамі як у Расіі, так і ў Казахстане", - адзначыў Віктар Каранкевіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску