Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Sep 2017

Аднаўляльныя крыніцы энергіі ў Беларусі да 2035 года павінны замяшчаць да 120 тыс. т паліва ў год

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аднаўляльныя крыніцы энергіі ў Беларусі да 2035 года будуць замяшчаць да 120 тыс. т умоўнага паліва ў год. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка ўпраўлення - начальнік аддзела рэгулявання ўздзеяння на атмасфернае паветра і азонавы слой Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Піліпчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парыжскае пагадненне, да якога далучылася Беларусь, накіравана на развіццё зялёнай эканомікі, адыход ад выкарыстання высокавугляродных відаў паліва - торфу, вугалю, мазуту. У 2016 годзе ў краіне было выкарыстана 1,522 млн т умоўнага паліва гэтых крыніц. Да 2035 года аднаўляльныя крыніцы энергіі павінны і могуць замяшчаць каля 120 тыс. т умоўнага паліва ў год", - адзначыў Андрэй Піліпчук.

Мінпрыроды выдала 226 сертыфікатаў аб пацвярджэнні паходжання аднаўляльных крыніц энергіі агульнай магутнасцю 261 МВт, на гэты момант яны забяспечваюць выпрацоўку каля 700 млн кВт/гадз. Згодна з канцэпцыяй энэргетычнай бяспекі, да 2035 года гэты паказчык павінен скласці 2,7 млрд кВт/гадз. "Такім чынам, для дасягнення мэты энергетычнай бяспекі мы павінны да 2035 года нарасціць амаль 1,9 млрд кВт/гадз", - дадаў Андрэй Піліпчук.

Згодна з Парыжскім дагаворам, у Беларусі плануецца распрацоўка і ажыццяўленне стратэгіі доўгатэрміновага развіцця з нізкім узроўнем выкіду парніковых газаў. Асноўная мэта стратэгіі - аптымальны баланс паміж выкідамі парніковых газаў і іх паглынаннем. У 2015 годзе парніковыя выкіды ў Беларусі склалі 89 млн т, паглынанне - 18 млн т. Прагназуецца, што да 2050 года ўзровень паглынання павінен скласці 23-27 млн т парніковых газаў. Асноўным генератарам выкідаў з'яўляецца энергетычная галіна - 55 працэнтаў агульнага аб'ёму.

"Трэба знайсці падыход, які забяспечыў бы як развіццё аднаўляльных крыніц энергіі, так і энергетычную бяспеку краіны. Сёння такія крыніцы энергіі сталі эканамічна мэтазгоднымі без субсідый", - рэзюмаваў Андрэй Піліпчук.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі