Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

16 Сак 2021

Адміністрацыю ПВТ прапануецца надзяліць паўнамоцтвамі па кантролі за крыптабіржамі

Адміністрацыю ПВТ прапануецца надзяліць паўнамоцтвамі па кантролі за крыптабіржамі

16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыю Парка высокіх тэхналогій прапануецца надзяліць паўнамоцтвамі па кантролі за дзейнасцю крыптабірж і лічбавымі знакамі. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў па выніках нарады ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урад унёс прапанову, каб кантралюючым органам па дзейнасці крыптабірж і лічбавых знакаў з'яўлялася Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій. Прэзідэнт падтрымаў гэту прапанову ўрада. Лічу, што ў бліжэйшы час яна будзе надзелена такімі функцыямі", - адзначыў першы віцэ-прэм'ер.

Ён растлумачыў, што згодна з агульнаеўрапейскімі правіламі Беларусь павінна была забяспечыць наяўнасць адпаведнага дзяржоргана, які кантраляваў бы дзейнасць крыптаплатформ. "Лагічна, што найбольш кампетэнтны ў гэтай сферы орган - гэта Адміністрацыя ПВТ", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Паводле яго слоў, Прэзідэнт паставіў задачу па пошуку эфектыўных варыянтаў выкарыстання элементаў новага фінансавага рынку, якія размяшчаюцца ў лічбе, у так званым блокчэйне. "У тым ліку і для гэтага кантралюючая функцыя ПВТ, - лічыць Мікалай Снапкоў. - Таму што, валодаючы сітуацыяй, разумеючы рух лічбавых капіталаў, разумеючы механізмы і ідэалогію руху, я ўпэўнены, Адміністрацыя ПВТ будзе прапаноўваць і тыя магчымасці, якія мы можам выкарыстоўваць для развіцця краіны ў рамках глабальнай сеткі крыптабірж і лічбавых знакаў".

Як расказаў першы віцэ-прэм'ер, прыклады выкарыстання ў практыцы сучасных лічбавых фінансавых знакаў ужо ёсць. У прыватнасці, Банк БелВЭБ выпускае токены. "Сёння токены, лічбавыя каштоўныя паперы можна выпускаць у больш спрошчаным працэсе і большых сумах, што ўжо і робіцца для забеспячэння прадпрыемства інвестыцыйнымі патокамі", - адзначыў ён.

Мікалай Снапкоў нагадаў, што перадумовы для развіцця ІТ-сектара былі сфарміраваны пры прыняцці дэкрэта аб дзейнасці ПВТ. "У ім ужо тады была закладзена магчымасць развіцця крыптабірж, крыптаплатформ, крыптавалют. У тым ліку гэты элемент даў магутны штуршок у развіцці парка", - адзначыў першы віцэ-прэм'ер. Цяпер, паводле яго слоў, экспартная выручка рэзідэнтаў ПВТ адпавядае выручцы аднаго з важнейшых беларускіх экспарцёраў - "Беларуськалія". "Гэта дасягненне фактычна дзякуючы таму дэкрэту, які быў прыняты вельмі своечасова, і не пабаюся гэтага слова, рэвалюцыйна", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі