Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

6 Oct 2016

Адгрузка рэактара на Беларускую АЭС плануецца ў канцы кастрычніка

6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адгрузка рэактара на Беларускую АЭС плануецца ў канцы кастрычніка. Такая інфармацыя размешчана на сайце кампаніі "АЭМ-тэхналогіі" (уваходзіць у машынабудаўнічы дывізіён "Расатама" - "Атамэнергамаш"), паведамляе БЕЛТА.

Паводле інфармацыі "АЭМ-тэхналогіі", паспяхова завершаны гідраўлічныя выпрабаванні рэактара ВВЭР-1200 для блока Беларускай АЭС. У Валгадонскім філіяле аперацыя праводзілася ў спецыяльным стэндзе гідравыпрабаванняў. Корпус рэактара быў перамешчаны ў стэнд кранам грузападымальнасцю 600 т і ўстаноўлены ў праектнае становішча. У адпаведнасці з тэхналогіяй у ходзе выпрабаванняў з дапамогай спецыяльна падрыхтаванай вады ў корпусе рэактара ствараўся максімальны ціск 24,5 МПа. Па выніках пацверджана трываласць асноўнага металу і зварных злучэнняў вырабу.

Наступным этапам будзе кантрольная зборка рэактара з унутрыкорпуснымі элементамі: шахтай, выгарадкай, блокам ахоўных. Такім чынам, будзе выканана зборка рэактарнай устаноўкі, якая поўнасцю паўтарае яе рабочы стан на станцыі. Адгрузка рэактара ў адрас Беларускай станцыі плануецца ў канцы кастрычніка.

Рэактар уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным днішчам, унутры якога размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя ўстройствы. Зверху рэактар герметычна закрыты.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу ВВЭР-1200, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі