Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Чэр 2026

Ад сельскай гаспадаркі да гуманітарнага супрацоўніцтва. На палях Форуму рэгіёнаў падпісаны шэраг дакументаў

Ад сельскай гаспадаркі да гуманітарнага супрацоўніцтва. На палях Форуму рэгіёнаў падпісаны шэраг дакументаў

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ад сельскай гаспадаркі да гуманітарнага супрацоўніцтва - на палях XIII Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі падпісаны шэраг дакументаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дакументы падпісаны ў прысутнасці намесніка старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Ігара Брылевіча і намесніка старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Юрыя Вараб'ёва.

Падпісана пагадненне паміж Гродзенскім аблвыканкамам і ўрадам Рэспублікі Карэлія аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай і культурнай сферах.

Пагадненне аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і сацыяльна-гуманітарнай сферах падпісана паміж Гродзенскім гарвыканкамам і ўрадам Севастопаля, аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-гуманітарнай і сацыяльнай сферах - паміж Магілёўскім аблвыканкамам і ўрадам Ніжагародскай вобласці.

Падпісаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж урадам Беларусі і ўрадам Пензенскай вобласці аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве на 2026-2028 гады. Таксама падпісаны план мерапрыемстваў па рэалізацыі пагаднення паміж Гродзенскім аблвыканкамам і ўрадам Пензенскай вобласці аб ажыццяўленні міжнародных і знешнеэканамічных сувязей у гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах на 2026-2028 гады.

Пагадненне аб супрацоўніцтве заключана паміж ААТ "Гомсельмаш" і Міністэрствам сельскай гаспадаркі Саратаўскай вобласці.

Акрамя таго, падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім абласным Саветам дэпутатаў і Бранскай абласной думай, Брэсцкім абласным Саветам дэпутатаў і Бранскай абласной думай, Брэсцкім абласным Саветам дэпутатаў і Дзяржаўным Саветам-Хасэ Рэспублікі Адыгея, Гродзенскім гарадскім Саветам дэпутатаў і Заканадаўчым сходам горада Севастопаля.

Заключаны пагадненні паміж Брэсцкім гарадскім Саветам дэпутатаў і Заканадаўчым сходам горада Севастопаля, Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў і Яраслаўскай абласной Думай РФ, Мінскім гарадскім Саветам дэпутатаў і Заканадаўчым сходам Свярдлоўскай вобласці.

XIII Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі праходзіць у Мінску і Мінскай вобласці 25-26 чэрвеня. Арганізатарамі форуму выступаюць Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Савет Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі