У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

10 Врс 2017

Ад нафты да БелАЗаў - якія бізнес-вузы прызначаны ўмацаваць супрацоўніцтва Беларусі і Індыі

11 верасня, Нью-Дэлі /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Індыя плануюць заключыць і пачаць рэалізацыю новых дамоўленасцей на дзясяткі мільёнаў долараў. Аб гэтым напярэдадні беларуска-індыйскага бізнес-форуму і афіцыйнага візіту ў Нью-Дэлі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі расказаў журналістам пасол Беларусі ў Індыі Віталь Прыма, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў дыпламата, апошнім часам паміж краінамі назіраецца актывізацыя гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Некалькі гадоў таму была распрацавана і зацверджана дарожная карта, пачынаючы ад супрацоўніцтва ў галіне горназдабываючай прамысловасці да развіцця міжрэгіянальных сувязей. Праведзена работа, вызначаны партнёры з двух бакоў. І сёння мы можам гаварыць аб канкрэтных выніках і перспектыўных праектах, якія будуць рэалізаваны ў бліжэйшы час і створаць аснову нашага далейшага паступальнага гандлёва-эканамічнага развіцця", - адзначыў Віталь Прыма.

У прыватнасці, ёсць добрыя перспектывы для росту паставак тэхнікі для горназдабываючай галіны Індыі. Некалькі гадоў таму быў прамежак часу, калі з прычыны розных абставін для тэхнікі БелАЗ гэты рынак быў амаль страчаны, аднак у апошнія гады пастаўкі аднавіліся, і беларуская тэхніка даказала сваю эфектыўнасць работы ў гэтых кліматычных умовах. У выніку ў маі 2016 года ў Нагпуры (штат Махараштра) быў адкрыты сэрвісны цэнтр па абслугоўванні самазвалаў БелАЗ. Цяпер вядзецца размова аб стварэнні ў Індыі зборачнай вытворчасці беларускай кар'ернай тэхнікі.

Пасол расказаў, што чакаецца аб'яўленне індыйскім бокам буйнога тэндара на закупку кар'ернай тэхнікі грузападымальнасцю ад 150 да 220 т. "Паводле нашай інфармацыі (тэндар яшчэ не аб'яўлены), яго аб'ём будзе амаль 250 машын", - сказаў Віталь Прыма. Адпаведна, беларускі вытворца будзе імкнуцца атрымаць права на пастаўку як мінімум часткі ад гэтай колькасці.

Абмяркоўваюцца і перспектыўныя праекты ў галіне сельскагаспадарчага мышанабудавання. ААТ "Гомсельмаш" сумесна з кампаніяй "ДВР Інфратэк" у чэрвені 2017 года стварыла сумеснае прадпрыемства ў Індыі - "Гомсельмаш-Індыя". Перспектывы далейшай работы гэтай кампаніі стануць прадметам абмеркавання і ў час маючага адбыцца бізнес-форуму ў Нью-Дэлі. "Задача - пачаць прасоўванне нашай збожжаўборачнай і кормаўборачнай тэхнікі на індыйскі рынак з далейшай вытворчасцю тут і лакалізацыяй", - расказаў пасол.

Яшчэ адзін праект, які абмяркоўваецца, - гэта магчымасць сумеснай вытворчасці трактароў у Індыі. "Брэнд "Беларус" да гэтага часу вядомы і шануецца фермерамі ў Індыі, асабліва ў паўночных штатах, якія з'яўляюцца жытніцай гэтай краіны. Таму лічым, што стварэнне сумеснай вытворчасці трактароў дасць магчымасць знайсці сваю нішу і на гэтым велізарным рынку", - адзначыў дыпламат.

Магчыма стварэнне зборачных вытворчасцей і тэхнікі іншых беларускіх вытворцаў, у тым ліку ААТ "МАЗ".

Традыцыйна асноўнай беларускай экспартнай прадукцыяй у Індыю з'яўляюцца калійныя ўгнаенні. У жніўні 2017 года ААТ "БКК" з кампаніяй "Індыян Поташ Лімітэд" падпісала кантракт на пастаўку 700 тыс. т хлорыстага калію да 30 чэрвеня 2018 года. Дэталі супрацоўніцтва на больш далёкую перспектыву яшчэ трэба будзе абмеркаваць прадстаўнікам бізнесу з абодвух бакоў.

Запатрабаваны ў Індыі і вопыт беларускіх нафтавікоў - у жніўні бягучага года РУП "ВА Беларуснафта" паспяхова завяршыла першы сумесны праект у галіне павышэння нафтааддачы пластоў на радовішчы Дыгбой (штат Асам). Прадпрыемствам вядзецца работа па адкрыцці прадстаўніцтва ў Індыі.

У стадыі прапрацоўкі знаходзіцца пытанне выкарыстання індыйскіх крэдытных сродкаў у памеры $100 млн для будаўніцтва і развіцця прамысловай зоны мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў пасёлку Балбасава Аршанскага раёна для стварэння сумесных вытворчасцей народнага спажывання - электроніка, медпрэпараты, адзенне, абутак і іншае.

На 2017-2018 гады намечаны запуск сумесных беларуска-індыйскіх фармацэўтычных вытворчасцей у Беларусі, дзе будуць вырабляцца лякарствы для лячэння раку, туберкулёзу, ВІЧ, гепатыту, проціпухлінныя лякарствы, монакланальныя антыцелы.

Віталь Прыма расказаў, што ўрад прэм'ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі паставіў перад сабой абміцыйную задачу - трансфармаваць Індыю і зрабіць яе прамысловым хабам у міжнародным маштабе. Для гэтага было распрацавана і зацверджана шмат праграм, якія павінны паставіць Індыю на інавацыйныя рэйкі, прыцягнуць новыя тэхналогіі, інвестыцыі.

Адна з такіх праграм - "Рабі ў Індыі", накіраваная на развіццё і стымуляванне 25 розных сектараў эканомікі ад турызму да горназдабываючай прамысловасці. Пры гэтым ёсць і шырокія магчымасці для замежных інвестыцый.

У сваю чаргу па праграме "Кваліфікаваная Індыя" ўрад паставіў задачу стварыць за 10 гадоў амаль 250 млн рабочых месц. І тут будуць запатрабаваны напрацоўкі беларускай прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дарэчы, адукацыйнае супрацоўніцтва мае дадатную дынаміку. У 2016/2017 навучальным годзе 356 індыйскіх грамадзян навучаліся ў беларускіх ВНУ.

Добрыя магчымасці адкрываюцца і для супрацоўніцтва ў фармаце індыйскай праграмы "Разумныя гарады", якая прадугледжвае развіццё інфраструктуры і транспарту.

ААТ "Белкамунмаш" сумесна з індыйскім партнёрам праводзіць падрыхтоўчыя работы па выхадзе на рынак Індыі інавацыйнага беларускага электробуса.

Развіваюцца адносіны і па іншых напрамках. У іх ліку будаўнічая сфера, лёгкая прамысловасць, навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў культуры і турызме.

Гаворачы пра бізнес-форум 11 верасня ў Нью-Дэлі, пасол адзначыў, што гэта мерапрыемства праводзіцца ў партнёрстве з трыма буйнейшымі індыйскімі бізнес-асацыяцыямі. Чакаецца падпісанне больш як 20 дакументаў на дзясяткі мільёнаў долараў. "Запрошаны бізнесмены з усёй краіны. Мы плануем падпісаць шэраг дамоўленасцей - мемарандумы, пагадненні, кантракты і ў галіне пастаўкі і сумеснай вытворчасці кар'ернай, сельскагаспадарчай тэхнікі, у фармацэўтыцы велізарная колькасць індыйскіх кампаній, зацікаўленых у прадаўжэнні і развіцці супрацоўніцтва, у сферы нафтаздабычы, турызму і адукацыі. Дыверсіфікацыя нашых адносін дае магчымасць гаварыць, што супрацоўніцтва пашыраецца па многіх напрамках", - заявіў Віталь Прыма.

У цэлым штогадовы беларуска-індыйскі тавараабарот у перыяд з 2014 па 2016 год знаходзіўся на адзнацы амаль $400 млн з дадатным для Беларусі сальда. Па выніках студзеня-ліпеня 2017 года ён склаў $228,5 млн.

Дадатковы патэнцыял для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва ёсць і ў фармаце еўразійскай інтэграцыі - 3 ліпеня 2017 года падпісана сумесная заява аб пачатку перагавораў па заключэнні пагаднення аб зоне свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і Індыяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс