У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

18 Чэр 2019

Ад камп'ютарных гульняў да электробусаў - што Беларусь гатова вырабляць сумесна з Егіптам

Ад камп'ютарных гульняў да электробусаў - што Беларусь гатова вырабляць сумесна з Егіптам

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь гатова дзяліцца з егіпецкімі партнёрамі ўласнымі прамысловымі тэхналогіямі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам ас-Сісі ў пашыраным складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы дамовіліся аб тым, што будзем пераходзіць да больш сучасных і шматпланавых эканамічных адносін. Работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца. Проста абмен таварамі - гэта не сучасны ўзровень. У якасці асноўнага метаду нашага ўзаемадзеяння вызначаны праектны падыход", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што развітая прамысловасць - адзін з моцных бакоў беларускай эканомікі, і краіна гатова дзяліцца з егіпецкімі партнёрамі ўласнымі прамысловымі тэхналогіямі. "Тут няма ніякіх закрытых тэм. Усё, што мы можам, мы гатовы перанесці ў Егіпет. Вы на нас у гэтым плане можаце разлічваць", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У адпаведнасці з дасягнутымі паміж краінамі дамоўленасцямі, у Каіры раней быў дадзены старт сумеснаму праекту па вытворчасці аўтамабільнай тэхнікі МАЗ. У 2018 годзе выраблены 72 адзінкі. "Гэта добры пачатак. Важна на гэтай стадыі станаўлення гэтага прадпрыемства падтрымаць вытворчасць заказамі егіпецкай дзяржавы. Неабходна даць яму магчымасць разгарнуцца і самастойна напрацаваць партфель заказаў. Для стабільнай рэнтабельнасці завод павінен выпускаць не менш як 350-400 адзінак тэхнікі ў год, - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. - Са свайго боку мы таксама акажам гэтай кампаніі падтрымку, аб чым мы з вамі толькі што ўмовіліся".

Павялічвае вытворчасць трактароў "Беларус" шматпрофільнае зборачнае прадпрыемства ў егіпецкай Александрыі. У Каіры створаны зборачныя лініі пагрузчыкаў і сельскагаспадарчага абсталявання. "Мы азнаёмілі спецыялістаў Міністэрства абароны Егіпта з беларускім вопытам, перадалі асобныя тэхналогіі стварэння цяплічных комплексаў, мяса-малочных ферм, вытворчасці дзіцячага харчавання, жытняга хлеба, вырошчвання агародніны ў закрытым грунце. Калі ў вас ёсць жаданне выкарыстоўваць беларускі вопыт, мы гатовы падключацца да вашых праектаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён заўважыў, што цяпер Егіпет актыўна рэалізуе нацыянальную праграму па стварэнні цяплічных комплексаў, а для гэтага патрэбна адпаведная тэхніка. "Мы ўжо вырабілі пробную партыю малагабарытных трактароў для прамысловых цяпліц. Мы маглі б вырабляць іх на сумесным прадпрыемстве ў Александрыі", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі бок таксама гатовы разам з егіпецкімі прадпрыемствамі вырабляць пасажырскую тэхніку, уключаючы электробусы і трамваі, дызельныя рухавікі, ліфтавае абсталяванне, збожжасховішчы, аўтамабілі спецыяльнага прызначэння.

"Прапаную не толькі ўзмацніць узаемадзеянне ў традыцыйных сферах супрацоўніцтва, але і ажыццяўляць сучасныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і рэалізоўваць праекты ў галіне высокіх тэхналогій. Нашы акадэміі навук працуюць ужо над рэалізацыяй сумесных праектаў. Разлічваем, што вынікі гэтай работы ў хуткім будучым знойдуць практычнае прымяненне ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы дзвюх краін", - сказаў Прэзідэнт. Акрамя таго, Беларусь прапанавала Егіпту праекты ў галіне электроннага ўрада, лічбавай трансфармацыі, кібербяспекі, камп'ютарных гульняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску