Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

15 Жнв 2022

Ад газпрамаўскіх праектаў да жылля. Лукашэнка запатрабаваў кардынальна вырашыць праблему з даўгабудамі ў Мінску

Ад газпрамаўскіх праектаў да жылля. Лукашэнка запатрабаваў кардынальна вырашыць праблему з даўгабудамі ў Мінску

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыняць кардынальныя меры для вырашэння праблемы даўгабудаў у Мінску. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе па адпаведнай тэматыцы на пляцоўцы комплекснай рэканструкцыі забудовы ТАА "Мінскі гарадскі тэхнапарк", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы прывёў шэраг прыкладаў розных недабудаваных аб'ектаў у сталіцы, у тым ліку ў цэнтральных раёнах. Гэта, на яго думку, сведчыць аб тым, што ў сталіцы бардака больш, чым дзе-небудзь. "Жулікаў тут хапае, але і непаваротлівасць гарадскіх чыноўнікаў таксама мае месца. І вы як ніхто павінны разумець, што гэта не толькі помнікі безгаспадарчасці, - звярнуўся Аляксандр Лукашэнка да ўдзельнікаў нарады. - Перш за ўсё гэта няствораныя рабочыя месцы, недаатрыманыя падаткі ў бюджэт, замарожаная эканамічная актыўнасць. Такі стан спраў нікуды не варты".

"Ёсць старшыня гарвыканкама, упаўнаважаныя па горадзе і аж цэлы памочнік, - сказаў беларускі лідар. - Пара прымаць кардынальныя меры, пачынаючы з газпрамаўскіх праектаў і заканчваючы будаўніцтвам жылля".

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць аб сітуацыі з завяршэннем будаўніцтва аб'ектаў на месцы былога завода МВАВТ, перспектывах развіцця тэрыторый мотавелазавода, шляхах вырашэння праблемы іншых даўгабудаў сталіцы.

Падрабязнасцямі нарады з журналістамі падзяліўся старшыня Мінскага гарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Адна з найбольш буйных праблемных кропак у сталіцы - гэта аб'екты былога Мінскага вытворчага аб'яднання вылічальнай тэхнікі ў межах вуліц Коласа, Харужай і Кульман. Рэканструкцыяй на гэтай тэрыторыі займаецца кампанія "Сетка Інтэрнэшнл". Аднак тэмпы работ недастатковыя, на што ўказаў кіраўнік дзяржавы і запатрабаваў узмацніць работу ў гэтым напрамку, каб да 2025 года поўнасцю яе завяршыць. Прычым зрабіць гэта не толькі ў адпаведнасці з раней распрацаванай канцэпцыяй, але і дапрацаваць апошнюю, каб цэнтр Мінска сапраўды быў упрыгажэннем сталіцы. "Каб аблічча ўсіх аб'ектаў адпавядала заяўленым патрабаванням, паглядзець па размяшчэнні арганізацый, якія там будуць працаваць. Да 1 кастрычніка сумесна з кампаніяй будзе дапрацавана канцэпцыя і зацверджаны план мерапрыемстваў, у адпаведнасці з якімі да 2025 года гэта тэрыторыя будзе поўнасцю прыведзена ў належны стан", - расказаў мэр Мінска.

Паводле яго слоў, па частцы аб'ектаў вядуцца будаўнічыя работы і рэканструкцыя. У квартале ў тым ліку з'явяцца экалагічны рынак, сучасны грамадска-дзелавы комплекс.

Аналагічная работа вядзецца і адносна былых плошчаў мотавелазавода на Партызанскім праспекце, якія перададзены ў веданне Мінскага гарадскога тэхнапарка. Чакаецца, што ў хуткім часе там размесцяцца новыя рэзідэнты, якія выпускаюць запатрабаваную інавацыйную прадукцыю. "Усе існуючыя карпусы і якія будуць пабудаваны распісаны, там будуць вытворцы самай рознай прадукцыі - ад медыцынскага да сельгасабсталявання. З улікам іх патрэбнасцей і запатрабаванняў ствараюцца максімальна камфортныя ўмовы", - сказаў Уладзімір Кухараў.

На пляцоўцы побач з мотавелазаводам, таксама па даручэнні Прэзідэнта, значна паскораць работы. "Кіраўнік дзяржавы жорстка запатрабаваў хутка завяршыць работу. У 2025 годзе ўсе работы па гэтай пляцоўцы будуць завершаны", - запэўніў граданачальнік.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі