Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Apr 2016

Абсталяванне на $400 млн паступіла ўжо на пляцоўку БелАЭС

19 красавіка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Абсталяванне на $400 млн паступіла ўжо на пляцоўку БелАЭС. Аб гэтым сёння на выстаўцы "Атамэкспа" паведаміў міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Для Беларускай АЭС пастаўлена абсталяванне на $400 млн", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка ўдакладніў: "Працэнтаў 90 усяго абсталявання ўжо закантрактавана, у асноўным доўгага цыкла вырабу".

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гродзенская вобласць). БелАЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АСЭ". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі