Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

14 Кст 2014

Абсталяванне для будуемай БелАЭС пастаўляецца ў запланаваныя тэрміны

14 кастрычніка, Мінск /Таццяна Іванюк - БЕЛТА/. Пастаўка абсталявання для беларускай АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, у тым ліку з Украіны, ідзе ў запланаваныя тэрміны. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам напярэдадні пленарнага пасяджэння трэцяга Беларуска-германскага энергетычнага форуму першы намеснік міністра энергетыкі Беларусі Леанід Шанец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З пастаўкай абсталявання ніякіх пытанняў няма. Тэндары таксама праводзяцца па графіку", - запэўніў першы намеснік міністра.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА аб рэалізацыі праекта па БелАЭС, Леанід Шанец канстатаваў, што цяпер будаўніцтва праводзіцца ў адпаведнасці з устаноўленымі тэрмінамі. "Адхіленняў ад графіка пры рэалізацыі праекта няма", - падкрэсліў ён.

Беларуская атамная электрастанцыя будуецца згодна з праектам "АЭС-2006", распрацоўшчыкам якога стала ААТ "Санкт-Пецярбургскі навукова-даследчы і праектна-канструктарскі інстытут "Атамэнергапраект". Праект прадугледжвае наяўнасць удасканаленых вода-вадзяных рэактараў пакалення "тры плюс" павышанай надзейнасці і бяспекі. "АЭС-2006" поўнасцю адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з'яўляецца аб'яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ". У адпаведнасці з генеральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020-м.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі