Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

19 Ліс 2018

Абмяркоўваецца магчымасць азербайджанскіх інвестыцый у мадэрнізацыю ААТ "Гродна Азот"

Абмяркоўваецца магчымасць азербайджанскіх інвестыцый у мадэрнізацыю ААТ

19 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Абмяркоўваецца магчымасць інвестыцый Дзяржнафтакампаніі Азербайджана ў мадэрнізацыю ААТ "Гродна Азот". Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на перагаворах з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Зусім нядаўна ў Турцыі вы пабудавалі нафтаперапрацоўчы комплекс. Будзем рады прыходу азербайджанскіх інвестараў у Беларусь і гатовы да сур'ёзнага ўзаемадзеяння ў стратэгічных галінах. Цяпер абмяркоўваецца магчымасць інвестыцый Дзяржнафтакампаніі Азербайджана ў мадэрнізацыю ААТ "Гродна Азот", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Мы вітаем такія памкненні", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі лічыць, што значны рэзерв ёсць у транспартна-лагістычнай сферы. Напрыклад, у чыгуначных зносінах, у тым ліку ў рамках стварэння міжнароднага транспартнага калідора "Поўнач - Поўдзень" і ініцыятывы "Эканамічны пояс Шаўковага шляху". "Так ці інакш вы (Азербайджан. - Заўвага БЕЛТА) у гэтыя праекты ўжо ўцягнуты", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі