Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

13 Сак 2024

Абмежаванні па падаткаабкладанні для кампаній з недружалюбных краін уводзяць у Беларусі

Абмежаванні па падаткаабкладанні для кампаній з недружалюбных краін уводзяць у Беларусі
Фота з архiва

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Беларусі ў адказ на заходнія санкцыі ўводзіць абмежаванні ў сферы падаткаабкладання для арганізацый з недружалюбных краін. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна нумар 164 ад 7 сакавіка 2024 года, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам з 1 красавіка 2024 года па 31 снежня 2026 года ўстанаўліваецца стаўка падатку на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва, у памеры 25 працэнтаў па дывідэндах і прыраўнаваных да іх даходах. На гэты момант стаўка такога падатку - 15 працэнтаў.

Таксама ў пастанове ідзе размова аб прыпыненні па 31 снежня 2026 года ўключна выканання палажэнняў міжнародных пагадненняў аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання. Пры гэтым тэрмін прымянення меры ў адказ можа быць скарочаны ў выпадку ўстаранення акалічнасцей, што сталі прычынай для яе прымянення, альбо па прапанове Міністэрства па падатках і зборах.

Міністэрству замежных спраў даручана накіраваць удзельнікам міжнародных пагадненняў паведамленні аб прыпыненні выканання іх асобных палажэнняў, а Міністэрству фінансаў сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах і іншымі зацікаўленымі - прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці змянення ставак падатку на прыбытак, падаходнага падатку з фізічных асоб, падатку на даходы замежных арганізацый, якія не ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва, па дывідэндах і прыраўнаваных да іх даходах.

Гэта пастанова ўступае ў сілу ў наступным парадку: прыпыненне выканання палажэнняў міжнародных пагадненняў аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання - у першы дзень месяца, што надыходзіць пасля заканчэння двух месяцаў з даты афіцыйнага апублікавання гэтай пастановы; іншыя палажэнні - пасля афіцыйнага апублікавання.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі