Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

11 Май 2018

Аб'ём прыцягнутых інвестыцый у "Вялікім камені" да 2020 года можа дасягнуць $2 млрд

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём прыцягнутых інвестыцый у Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" да 2020 года можа дасягнуць $2 млрд. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік міністра эканомікі Павел Уцюпін у час святкавання Дня Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Павел Уцюпін пракаменціраваў планы парка па прыцягненні да 2020 года $1 млрд інвестыцый. "Аб'ём інвестыцый, заяўлены тымі рэзідэнтамі, якія ўжо сёння ёсць у парку, каля $1 млрд. Адпаведна, прыход новых кампаній будзе толькі павялічваць гэту суму. Не бачу вялікіх перашкод, каб мы гаварылі да 2020 года пра аб'ём заяўленых інвестыцый у памеры $2 млрд", - сказаў ён.

Намеснік міністра нагадаў, што ў мінулым годзе былі ўдасканалены ўмовы, якія Беларусь гатова прадаставіць для рэзідэнтаў "Вялікага каменя". "Апошнія змяненні ва ўказ былі прыняты ў маі мінулага года. Тады істотна змяніліся ўмовы работы ў парку, што мы бачым па выніках: 34 рэзідэнты, якія сёння ў нас ужо ёсць, у тым ліку 11, якія прыйшлі ўжо ў 2018 годзе", - удакладніў ён.

Разам з тым, на думку Паўла Уцюпіна, прадаўжаць мяняць заканадаўства ў гэтай частцы пакуль няма падстаў. "Самае галоўнае, і гэта пацвярджаюць нашы партнёры, - стабільнасць заканадаўства. Акрамя таго, мы распрацоўвалі мінулагодні дакумент сумесна з нашымі кітайскімі партнёрамі і пастараліся ўлічыць не толькі сусветную практыку, але і практыку бізнесаў Беларусі і Кітая. Мы туды ўклалі максімальна камфортныя ўмовы, і мне здаецца, няма неабходнасці цяпер уносіць якія-небудзь змяненні", - адзначыў ён.

Намеснік міністра расказаў, што прадпрыемствы-рэзідэнты могуць развіваць свае вытворчасці ў парку двума спосабамі: арандаваць вытворчыя плошчы або будаваць уласныя. "Літаральна пару дзён таму мы ўручылі сертыфікат рэзідэнцтва кітайскай кампаніі, якая ўваходзіць у карпарацыю CITIC Group. Яна будзе займацца вытворчасцю спецыялізаваных робатаў, напрыклад, у галіне пажаратушэння. CITIC Group таксама мае тэхналогіі ў частцы стварэння падводных робатаў, робатаў для праверкі труб. Гэта кампанія арандуе плошчы. З іншага боку, ёсць кампаніі, якія будуюць уласныя карпусы з магчымасцю выкупу зямельнага ўчастка. Такі працэс больш доўгі. Некалькі кампаній сёння знаходзяцца ў гэтай стадыі і ў бліжэйшы час будуць пачынаць будаўніцтва", - растлумачыў Павел Уцюпін.

Ён звярнуў увагу, што парк развіваецца нядрэннымі тэмпамі. "Вядома, хацелася б, каб ён развіваўся яшчэ хутчэй, але без страты якасці праектаў. Нашы кітайскія партнёры аб'ехалі шэраг паркаў у Сярэдняй Азіі і прыйшлі да высновы, што для дасягнення тых вынікаў, якія ёсць у "Вялікім камені", у іншых парках спатрэбілася значна больш часу. Пасля заканчэння гэтага года, мы будзем мець яшчэ больш значныя вынікі", - сказаў намеснік міністра.

У час святкавання Дня Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця таблічак 11 новых рэзідэнтаў. Акрамя таго, былі ўручаны ўзнагароды тром першым прадпрыемствам, якія ўвялі свае вытворчасці ў эксплуатацыю. Гэта Кітайска-беларускі гандлёва-лагістычны субпарк, ТАА "СЕТС кітайская электратэхніка" і ТАА "Леванта Груп".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі