У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

26 Лют 2020

Аб'ём гандлю паміж Беларуссю і Узбекістанам у 2019 годзе вырас больш як у 1,5 раза

Аб'ём гандлю паміж Беларуссю і Узбекістанам у 2019 годзе вырас больш як у 1,5 раза
Фота з архiва

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём двухбаковага гандлю Беларусі і Узбекістана па выніках 2019 года вырас больш як у 1,5 раза і перасягнуў $239 млн, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ва Узбекістане.

Беларуская ўрадавая дэлегацыя на чале з намеснікам прэм'ер-міністра, сустаршынёй сумеснай міжурадавай камісіі па супрацоўніцтве з Узбекістанам Уладзімірам Дворнікам знаходзіцца з візітам у Ташкенце. У яе складзе кіраўнікі міністэрстваў прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, НАН Беларусі, канцэрна "Белдзяржхарчпрам", Белкаапсаюза, абласных выканаўчых камітэтаў, а таксама каля 150 прадстаўнікоў прадпрыемстваў - экспарцёраў сельскагаспадарчай і харчовай прадукцыі, навуковых, адукацыйных устаноў АПК Беларусі.

Дэлегацыя прымае ўдзел у рабоце І Беларуска-ўзбекскага аграрнага форуму. Запланаваны перагаворы, тэматычныя секцыі і прэзентацыі, наведванне ўзбекскіх прадпрыемстваў. Па выніках форуму чакаецца падпісанне пагадненняў і кантрактаў. "Узбекістан з'яўляецца перспектыўным гандлёва-эканамічным партнёрам Беларусі ў рэгіёне Цэнтральнай Азіі. Па выніках 2019 года аб'ём двухбаковага гандлю перасягнуў $239 млн (рост больш як у 1,5 раза). Гэта найбольшы паказчык для нашых краін за гісторыю эканамічных адносін", - адзначылі ў пасольстве.

Адна з важнейшых пазіцый ва ўзаемным гандлі - сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання. У 2019 годзе з Беларусі ва Узбекістан пастаўлена сельгаспрадукцыі і прадуктаў яе перапрацоўкі на суму $35 млн. Аб'ём паставак узбекскай сельгаспрадукцыі ў Беларусь перасягнуў $15 млн.

Акрамя ўзаемных паставак прадукцыі, перспектыўнымі напрамкамі супрацоўніцтва ў сферы АПК з'яўляюцца ўдзел беларускага боку ў будаўніцтве малочнатаварных комплексаў, арганізацыя перапрацоўкі малака, стварэнне СП па вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў, супрацоўніцтва ў галіне селекцыі, навучанне і перападрыхтоўка ўзбекскіх спецыялістаў на базе беларускіх аграрных устаноў адукацыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс