Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

17 Лют 2020

Аб сітуацыі з бюджэтам і зарплатамі - Лукашэнка прыняў з дакладам міністра фінансаў

Аб сітуацыі з бюджэтам і зарплатамі - Лукашэнка прыняў з дакладам міністра фінансаў

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра фінансаў Максіма Ермаловіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы ў першую чаргу пацікавіўся сітуацыяй з бюджэтам краіны, а таксама тым, як выконваюцца абавязацельствы перад бюджэтнікамі ў частцы зарплат.

"Мы з вамі вызначаліся тыдзень таму, што вы прааналізуеце за гэты тыдзень сітуацыю з бюджэтам у бягучым годзе - як ён складваецца. І некалькі слоў пра бюджэт мінулага года - як ён выкананы. І ў цэлым якая сітуацыя, каб мець уяўленне. А то мы тут змагаемся на розных эканамічных франтах. Але вынік гэтых бітваў заўсёды бачны фінансава ў бюджэце", - сказаў Прэзідэнт.

Ён таксама пацікавіўся, як выконваецца бюджэт па асноўных артыкулах. "Што з зарплатамі бюджэтнікаў, ці выконваем мы гэтыя абавязацельствы, асабліва па той рэформе заработнай платы, аб якой мы гаварылі? У СМІ пішуць рознае, але хацелася б ведаць, як ідуць справы. І па астатніх пытаннях фінансавання з бюджэту", - спытаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама папрасіў далажыць аб прапановах па змяненнях на страхавым рынку: "Не забудзьце сказаць пра "Белдзяржстрах", страхавыя арганізацыі. Вы ўносіце прапанову па нейкім перафармаціраванні, ператварэнні ў ААТ. Я ў вас пытаўся, што за праблема, ці можаце вы працаваць. Вы сказалі, што можаце, і зноў уносіце прапанову. Гэта значыць, можаце працаваць па-старому, як гэта ёсць, нічога не ламаючы. Раптам вы прапануеце зрабіць акцыянернае таварыства на гэтай базе. Навошта мы робім гэтыя крокі? Хацелася б, каб вы растлумачылі і сваю работу па страхавым напрамку".

Максім Ермаловіч далажыў, што выкананне бюджэту 2019 года па ўсіх паказчыках - як даходах, так і расходах - склалася вышэйшае, чым планавалася. "Лепш выкананы мясцовыя бюджэты, бюджэты абласцей, Мінска. Сітуацыя па бюджэтнай збалансаванасці таксама лепшая, чым планавалася. Таму ўсе абавязацельствы, усе заяўленыя ў органы казначэйства плацяжы былі выкананы ў тэрмін і ў поўным аб'ёме. Ніякіх затрымак з выкананнем бюджэту на працягу 2019 года не было", - адзначыў міністр.

Паводле яго слоў, усе сацыяльныя абавязацельствы, якія ўзяла на сябе дзяржава на 2020 год і якія запланаваны рэспубліканскім бюджэтам, будуць выкананы ў поўным аб'ёме. "Мы працуем у штатным рэжыме. Бюджэтных рэсурсаў для забеспячэння ўсіх першачарговых расходаў, выканання абавязацельстваў перад знешнімі крэдыторамі дастаткова", - дадаў Максім Ермаловіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі