У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

4 Врс 2019

АБІІ і Беларусь рыхтуюць пілотны праект па рэканструкцыі дарогі Р46 Лепель - Полацк - граніца РФ

АБІІ і Беларусь рыхтуюць пілотны праект па рэканструкцыі дарогі Р46 Лепель - Полацк - граніца РФ
Фота Міністэрства фінансаў

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый і Беларусь рыхтуюць пілотны праект па рэканструкцыі дарогі Р46 Лепель - Полацк - граніца РФ. Аб гэтым ішла размова на сустрэчы міністра фінансаў Беларусі Максіма Ермаловіча з прэзідэнтам АБІІ Цзінь Ліцунем, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінфіна.

На сустрэчы ў Мінфіне бакі абмеркавалі бягучы ход супрацоўніцтва. У прыватнасці, кіраўнік АБІІ з задавальненнем адзначыў ход падрыхтоўкі пілотнага і даволі важнага для рэспублікі праекта па рэканструкцыі ўчастка аўтамабільнай дарогі Р46 Лепель - Полацк - граніца Расійскай Федэрацыі.

Разгледжаны далейшыя перспектывы супрацоўніцтва, сярод якіх развіццё інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", рэканструкцыя ўчастка трасы М1/Е30 Брэст - Мінск - граніца Расійскай Федэрацыі, рэалізацыя з удзелам беларускіх банкаў праектаў у вытворчым сектары.

Абмяркоўваючы бягучую макраэканамічную сітуацыю ў Беларусі, якую Цзінь Ліцун ахарактарызаваў як стабільную, бакі асобна спыніліся на пытаннях бюджэту, дзяржаўнага доўгу і ўзаемадзеяння з міжнароднымі фінансавымі арганізацыямі.

Беларусь стала паўнапраўным членам АБІІ 17 студзеня 2019 года і, зыходзячы з ключавых мэт банка, у якасці першага напрамку інвестыцый рэспубліка прапанавала рэалізаваць праект у транспартным сектары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску