Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Бізнес
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

5 Май 2021

ААТ "Беларускае марское параходства" гатова перавозіць прадукцыю БМЗ у Еўропу - Мінтранс

ААТ
Фота з архiва

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ААТ "Беларускае марское параходства" гатова перавозіць прадукцыю БМЗ у Еўропу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка наведаў Беларускі металургічны завод, дзе адбылася сустрэча з генеральным дырэктарам прадпрыемства Дзмітрыем Корчыкам.

Парадкам дня сустрэчы стала абмеркаванне пытанняў арганізацыі лагістычнага ланцужка па дастаўцы прадукцыі БМЗ у краіны Еўропы з дапамогай воднага транспарту. Так, ААТ "Беларускае марское параходства" выказала гатоўнасць арганізаваць эксперыментальныя рэйсы па дастаўцы металургічнай прадукцыі ў краіны Еўропы праз парты Украіны і Сербіі з пагрузкай у Мазыры.

"Рэалізацыя гэтага маршруту паслужыць адным з эфектыўных напрамкаў развіцця параходства ў частцы арганізацыі міжнародных рэйсаў і павысіць прывабнасць воднага транспарту для беларускіх прамысловых прадпрыемстваў у цэлым", - падкрэслілі ў прэс-службе.

ААТ "Беларускае марское параходства" займаецца дастаўкай экспартна-імпартных і транзітных грузаў краін далёкага і блізкага замежжа суднамі класа "рака-мора" ў/з Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі